Свет

Мерц заклікаў паскорыць уступленне Украіны і Малдовы ў Еўрасаюз

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц выступіў за адкрыццё ўсіх перамоўных кластараў з абедзвюма краінамі і выказаў упэўненасць, што гэта ўдасца зрабіць да канца 2026 года.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Мерц таксама заявіў, што падчас перамоў Еўропа павінна дзейнічаць адзіным фронтам, аказваць ціск на Расію і забяспечваць Украіне доўгатэрміновую падтрымку. Паводле яго слоў, Масква разумее толькі мову сілы. Ён падкрэсліў, што важнай часткай такой палітыкі павінна стаць выразная перспектыва ўступлення Украіны ў ЕС.

Паводле апошняй справаздачы Еўракамісіі аб пашырэнні Еўрасаюза, Малдова можа завяршыць перамовы аб уступленні ў супольнасць да пачатку 2028 года. Украіне, паводле ацэнкі Еўракамісіі, для гэтага спатрэбіцца яшчэ каля года і паскарэнне тэмпаў рэформаў.

У Еўракамісіі высока ацанілі намаганні Украіны, якая праводзіць рэформы ва ўмовах расійскай агрэсіі. Аднак для Кіева па-ранейшаму чакаюць значнага прагрэсу ў барацьбе з карупцыяй.

Акрамя таго, у Бруселі стварылі спецыяльную працоўную групу, якая павінна дапамагчы Украіне істотна паскорыць рэформы ў сферы вяршэнства права. У ЕС таксама адзначылі, што апошнім часам тэмпы пераўтварэнняў павялічыліся: украінскі парламент прыняў шэраг законапраектаў, неабходных для разблакавання важнай фінансавай дапамогі Еўрасаюза.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю34

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

«Белтэлекам» зноў аб'явіў пра павышэнне сваіх тарыфаў

Пад Барысавам упалявалі першую ў гэтым сезоне рысь2

Аналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі6

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%1

У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня4

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю34

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць