Грамадства22

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога

Дабраміры кожны дзень патрэбныя мінімум тры інгаляцыі, Яніславу — тэст-палоскі, іголкі і заняткі са спецыялістамі. Іх мама ў зняволенні ў Беларусі, а бацька, Ян Папковіч, сам амаль чатыры гады правёў за кратамі і цяпер адзін гадуе дзяцей. Збор мае дапамагчы сям’і пратрымацца найбліжэйшыя месяцы, але гэта той выпадак, калі варта сабраць ім і запас.

З канца жніўня былы палітвязень Ян Папковіч жыве з сынам і дачкой ва Уроцлаве. Іх мама цяпер у зняволенні ў Беларусі, заставацца ў краіне дзеці не маглі. Іх прывезлі бацькі Яна, якія таксама пераехалі ў Польшчу.

«Цяпер мы разам, і дзеці ў бяспецы. Але ў абоіх сур’ёзныя захворванні, і ўсё іх лекаванне цяпер на мне», — расказвае ён.

У Яніслава дыябет першага тыпу і аўтызм. Інсулін сям’я атрымлівае бясплатна, але іголкі для шпрыц-ручак, тэст-палоскі і таблеткі на выпадак гіпаглікеміі даводзіцца купляць ці даплачваць за іх. Заняткі са спецыялістамі праз аўтызм бацька таксама аплачвае сам.

У Дабраміры мукавісцыдоз: у арганізме выпрацоўваецца занадта густы і вязкі сакрэт, які замінае нармальнай працы ўнутраных органаў. Кожны дзень дзяўчынцы патрэбныя мінімум тры інгаляцыі і дыхальная гімнастыка. Пастаянна неабходныя фізраствор, гіпертанічны раствор, вітаміны, высокакаларыйнае харчаванне, а раз на год — новы дыхальны трэнажор.

Ян — спартовец, раней працаваў у інкасацыі. У жніўні 2022 года яго прызналі найлепшым інкасатарам банка. А 2 верасня яго затрымалі.

«Амаль чатыры гады я правёў у зняволенні за свае перакананні. Сядзець склаўшы рукі не ўмею: у СІЗА трэніраваў хлопцаў у камеры на 30 чалавек, у калоніі купляў прадукты тым, каму не хапала», — успамінае Ян.

Пасля вызвалення яго прымусова дэпартавалі з краіны. У снежні 2025 года ён апынуўся ў Польшчы. Пачынаць давялося практычна з нуля, і перш за ўсё Ян стаў разбірацца, як перавезці да сябе дзяцей.

Цяпер сям’я паступова ўладкоўваецца. Дзеці пайшлі ў польскую школу, знаёмяцца з новымі людзьмі, вучаць мову.

Ян працуе трэнерам па боксе, кікбоксінгу і тайскім боксе, таксама вучыць польскую. Але яго даход нестабільны: колькасць вучняў залежыць ад таго, як спрацуе рэклама.

«Я стараюся надаваць дзецям максімум увагі і вяртаць ім адчуванне стабільнасці і бяспекі. Пасля ўсяго, праз што прайшла наша сям’я, для мяне самае галоўнае, каб яны маглі спакойна вучыцца, расці і проста жыць звычайным дзіцячым жыццём», — кажа бацька.

Яго заробку пакуль недастаткова, каб аплачваць лекаванне дзяцей, арэнду жылля і штодзённыя выдаткі. Збор павінен дапамагчы сям’і пратрымацца найбліжэйшыя месяцы.

«Мы яшчэ толькі пачынаем гэты шлях, наперадзе шмат цяжкасцей, але я раблю ўсё магчымае, каб у дачкі і сына была нармальная будучыня. Буду ўдзячны кожнаму, хто дапаможа нам прайсці гэты этап і рухацца далей», — звяртаецца Ян.

Ён збірае 5000 еўра. З іх 2000 пойдуць на арэнду жылля на некалькі месяцаў, яшчэ 2000 — на медыцынскія выдаткі дзяцей, а 1000 — на прадукты для ўсёй сям’і, транспарт і іншыя выдаткі.

Дапамагчы можна тут.

Каментары2

  • Очень-очень белорусские имена у детей!...
    22.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 3
    22.11.2026
    Пусць пакупает фрукты і овашчы дзецям і корміт іх натуральнай пішчэй і балезні ўйдут.

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі5

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі5

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць