Грамадства11

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку

У Мінску можна прыйсці ў трэнажорную залу з сямігадовым дзіцем, а з немаўлём, якое спіць у вазку, нельга. Прынамсі, такія правілы дзейнічаюць у фітнес-клубе 5five Fitness.

Мінчанка Дар’я расказала ў Threads, што сутыкнулася з прэтэнзіямі адміністрацыі пасля трэніроўкі з дзіцем. Onliner пагаварыў з дзяўчынай, патэлефанаваў у залу і даведаўся ў юрыста, наколькі законныя такія абмежаванні.

Onliner звязаўся з аўтаркай допісу, каб даведацца пра падрабязнасці. Высветлілася, што дзяўчыну ўсё ж такі пусцілі на трэніроўку, а канфлікт пачаўся ўжо пасля яе.

— Я напісала, што мяне не пусцілі, але насамрэч мяне пусцілі! Зала нават зрабіла рэпост маіх гісторый. Мы былі ўдзень, не ў гадзіну пік. А пасля гэтага адміністратары пачалі пісаць дзяўчыне, з якой я займалася, што яна не мела права пускаць чалавека з вазком і павінна была ўзгадніць гэты нюанс. Потым зала адказала, што ў выглядзе выключэння гатовая мяне пускаць, хоць дзецям да сямі гадоў уваход строга забаронены. Чаму менавіта да сямі? Чаму такая градацыя? Я з вазком не магу прыйсці, а нехта можа прывесці сямігадовае дзіця, якое бегае і скача? — расказала дзяўчына.

Для мінчанкі спорт — звыклая частка жыцця, ад якой яна не хоча адмаўляцца пасля нараджэння дзіцяці. Свае трэніроўкі яна падладжвае пад яго рэжым сну, каб займацца, пакуль малы адпачывае ў вазку. Але, як выявілася, арганізаваць такую трэніроўку складаней, чым знайсці на яе сілы і час.

— Ёсць стэрэатып, што мамы ў дэкрэце павінны сядзець дома, а сацыяльнае жыццё ўсе тры гады павінна быць пад забаронай. Мяне гэта вельмі турбуе, таму што я сацыяльны чалавек. Я займалася спортам да цяжарнасці, падчас яе і пасля родаў. Вазок абсалютна не перашкаджае, я падладжваю свае трэніроўкі пад сон дзіцяці. Мяне палохае такое стаўленне грамадства. Атрымліваецца, маленькія дзеці — гэта не ок, карміць дзіця ва ўстанове — таксама не ок. Затое абмяркоўваць развод двух блогераў і іх адносіны — гэта нармальна.

На думку дзяўчыны, у Мінску недастаткова месцаў, куды мамы могуць прыходзіць з маленькімі дзецьмі, каб займацца спортам і аднаўляцца пасля родаў.

Журналісты патэлефанавалі ў 5five Fitness і ўдакладнілі, ці можна прыйсці туды з дзіцем у вазку. Там адказалі, што не: наведваць клуб з дзецьмі дазволена толькі з сямі гадоў.

Узроставае абмежаванне прапісана ва ўнутраных правілах. Раней для дзяўчыны рабілі выключэнне, але цяпер прыходзіць з вазком ёй таксама забаранілі.

А наколькі наогул законныя такія абмежаванні?

Onliner запытаўся ў юрыста Івана Райкевіча.

Ён звяртае ўвагу, што гаворка ідзе не пра самастойныя трэніроўкі дзяцей на трэнажорах, а пра іх прысутнасць разам з бацькамі.

— Закон не змяшчае якіх-небудзь норм, якія б дазволілі арганізацыі абмежаваць уваход у спартзалу бацькам з дзецьмі. Хочацца нагадаць, што асобы з дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў адносяцца да фізічна аслабленых асоб, для якіх у нашай краіне ствараюцца і забяспечваюцца ўмовы безбар'ернага асяроддзя. 

І каб учыняць дыскрымінацыю праз наяўнасць у дзяўчыны дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — ва ўстановы проста няма прававых падстаў. Так, гэта выглядае незвычайна, і, як правіла, людзі так не робяць, але закон пры гэтым не парушаны. Лічу патрэбным дадаць, што пры ўсім пры гэтым адказнасць за дзіця ўсё ж ляжыць на адным з бацькоў, які з ім прыйшоў, і менавіта ён павінен за ім сачыць, забяспечваць яго камфорт і бяспеку.

Каментары1

  • Імя
    23.11.2026
    Неадназначная гісторыя. Разумею ўсе складанасці і падтрымліваю жаданне не выпадаць з нармальнага жыцця, але ж спортзал - не кавярня, гэта і для дарослых зона павышанага траўматызму. Адміністратарка задзяўбецца пільнаваць, ці бяспечна стаіць вазок і ці не зваліцца немаўляці гантэля на галаву.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму15

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

Памёр Анатоль Тарас7

Ватавае мора, адна з пярлін еўрапейскай прыроды, апынулася пад пагрозай1

Буйныя самы ў беларускіх рэках сустракаюцца ўсё часцей. Што гэтаму спрыяе?2

Амбасада Польшчы ў Беларусі спыніць прыём заяў на Карту паляка12

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму15

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць