Свет

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА

«Гэта з'яўляецца ключавой умовай дасягнення трывалага міру», — напісаў спецпасланнік Дональда Трампа.

Джарэд Кушнер, Стыў Уіткаф і Уладзімір Зяленскі. Фота: Yuliia Ovsiannikova/ Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Спецпрадстаўнік і зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер заявіў, што Дональд Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА з зацвярджэннем у Кангрэсе, калі б агульная архітэктура бяспекі ў Еўропе рабіла вельмі малаверагоднай неабходнасць калі-небудзь прымяняць гэтыя гарантыі. Пра гэта ён напісаў у Х.

Паводле слоў Кушнера, гатоўнасць Трампа разгледзець магчымасць выдачы Украіне гарантый бяспекі, падобных да прадугледжаных артыкулам 5, з'яўляецца «ключавой умовай дасягнення трывалага міру».

Гатоўнасць Расіі абмяркоўваць такія гарантыі ён назваў «важным крокам наперад і патэнцыйным сведчаннем таго, што яна сур'ёзна ставіцца да міру».

Кушнер адзначыў, што такія гарантыі разам з механізмамі стрымлівання і прадухілення канфліктаў маглі б істотна знізіць рызыку новай вайны.

«Прэзідэнт Зяленскі мае рацыю: гэтыя гарантыі павінны быць канкрэтнымі, надзейнымі і выразна задакументаванымі. Менавіта над гэтым Стыў Уіткаф і я працуем разам», — напісаў ён.

«Гэта адное з найважнейшых абавязанняў, якое могуць узяць на сябе Злучаныя Штаты, і яны патрабуюць уважлівага разгляду. Дональд Трамп павінен быў бы ўхваліць любую прапанаваную гарантыю з улікам канстытуцыйных працэдур і працэдур Кангрэса. Ён пайшоў бы на такі крок толькі ў тым выпадку, калі б быў перакананы, што гэта цалкам адпавядае нацыянальным інтарэсам Амерыкі, а больш шырокія дамоўленасці ў сферы бяспекі робяць вельмі малаверагодным тое, што гэтую гарантыю калі-небудзь давядзецца прымяніць.

Менавіта таму гарантыі бяспекі для Украіны не могуць быць канчаткова ўзгодненыя асобна ад пасляваеннай архітэктуры еўрапейскай бяспекі. Гэтыя два пытанні неабходна разглядаць разам».

Каментары

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі6

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам22

Штучны інтэлект дапамог вырашыць адну з самых вядомых матэматычных загадак, за якую абяцалі мільён даляраў5

За паўстагоддзя харчовая піраміда перавярнулася з ног на галаву. Раней раілі есці больш хлеба, а цяпер — мяса

Аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» выключылі з Беларускага саюза мастакоў. Сам ён застаўся без заказаў і ў крэдытах24

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі6

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць