Усяго патроху

Спявачка Шакіра і футбаліст Жэрар Піке разводзяцца

Як паведамляюць іспанскія СМІ, Жэрар Піке і Шакіра пацвердзілі чуткі, якіх ходзяць ужо некалькі дзён. Іспанскі футбаліст і калумбійская спявачка выступілі з сумеснай заявай, у якой паведамілі, што вырашылі разыйсціся.

Фота: Bryan R. Smith / AFP

У апошнія дні ў СМІ хадзіла шмат чутак пра расставанне Жэрара Піке і Шакіры. Казалі, што футбаліст больш не жыве са сваёй сям'ёй і што ён здраджваў спявачцы з 20-гадовай студэнткай.

Цяпер спартсмен і спявачка пацвердзілі, што іх адносіны сышлі ў мінулае.

«Мы са шкадаваннем пацвярджаем, што расстаемся. Клапоцячыся пра дабрабыт нашых дзяцей, якія з'яўляюцца нашым галоўным прыярытэтам, мы просім вас паважаць канфідэнцыйнасць. Дзякуй за разуменне», — цытуе выданне Mundo Deportivo заяву, апублікаваную Шакірай са згоды Жэрара Піке.

Самі зацікаўленыя не выдалі прычын расставання, таму невядома, ці праўда чуткі пра меркаваную здраду, якую нібыта зрабіў іспанец.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост10

Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць