Вайна55

Заходнія эксперты: Чарнаморскі флот Расіі ператварыўся ў берагавую ахову

Выбухі на расійскіх вайсковых базах у Крыме і атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі падрываюць планы Расіі ў атацы на поўдзень Украіны. Чарнаморскі флот перастаў адыгрываць важнае значэнне ў захопніцкіх планах, кажуць вайсковыя аналітыкі і чыноўнікі.

Развал моцы флоту адбыўся нечакана. Быў патоплены флагманскі крэйсер «Масква» і яшчэ некалькі суднаў, у выніку чаго флот пазбавіўся значнай агнявой моцы. Расійскім войскам прыйшлося пакінуць востраў Змяіны — не толькі сімвал украінскага супраціву, але і самую блізкую кропку да Адэсы, а таксама плацдарм, з якога можна было б падтрымаць наступленне.

9 жніўня на аэрадроме Сакі, больш чым за 200 км ад перадавых украінскіх пазіцый, было знішчана восем ці дзевяць баявых самалётаў. «Калі можна ўдарыць па Саках і Севастопалі, гэта ўсё мяняе, — сказаў The Wall Street Journal Джон Спенсар, дырэктар па вывучэнні ваенных дзеянняў у гарадскіх умовах Madison Policy Forum. — Гэтыя ўдары падрываюць забеспячэнне, аператыўнае кіраванне і ў канчатковым выніку магчымасці самага Чарнаморскага флоту».

Па словах заходняга чыноўніка, пасля ўдараў Чарнаморскі флот у асноўным уяўляе з сябе флатылію для берагавой абароны, якая зрэдку наносіць ракетныя ўдары. Панесеныя страты таксама практычна пазбаўляюць Расію шанцаў арганізаваць высадку марскога дэсанту ў Адэсе, сказаў ён.

Апошнія ўдары разам з стратай «Масквы» прымусілі флот перайсці да абарончай тактыкі і трымацца крымскага берага, заявіла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі. Бяспеку флоту забяспечвалі радары і самалёты, а паколькі цяпер яна падарваная, то ваеначальнікі могуць думаць пра тое, каб перабазаваць астатнія караблі кудысьці яшчэ, лічыць Спенсар.

Каментары5

  • Буль буль
    23.08.2022
    Буль буль.
  • Знак доброй воли
    23.08.2022
    Направить весь черноморский флот в направлении крейсера москва
  • Баба Гэля
    24.08.2022
    Чаму б не пагаварыць пра беларусау? 

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць