Усяго патроху3030

Ціханоўская, цытуючы Каліноўскага, замяніла адно слова. Сацсеткі адрэагавалі

Падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў, Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай. Яна згадала Кастуся Каліноўскага і яго словы.

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады, народзе, зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады.

Бо нам, беларусам, не трэба чужога. Проста дайце нам быць гаспадарамі ў сваёй краіне. Мы хочам будаваць Беларусь свабоднай і незалежнай дзяржавай, і імя Кастуся Каліноўскага працягвае натхняць нас у гэтай справе», — сказала дэмакратычная лідарка.

У арыгінальным лісце з-пад шыбеніцы Каліноўскага цытата гучала так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе».

Не ўсім гэта паліткарэктная замена падалася дарэчнай. Некаторыя лічаць, што не варта было адыходзіць ад арыгінальнай цытаты, якая ва ўсіх на слыху.

Твітар адрэагаваў і мемамі.

Ціханоўская пракаментавала сваю прамову са змененай цытатай Каліноўскага

Ціханоўская: Імя Кастуся Каліноўскага працягвае нас натхняць

Каментары30

  • Штуцар
    22.01.2023
    Я не так даўно пракаментаваў адну навіну ў нн выкарыстаўшы слова “м***альскі”, дык гэты камент нават не апублікавалі. А вы тут кажаце…
  • Mar
    22.01.2023
    Против «братской» власти она не возражает? Она для нее не чужая?
  • У каго няма iншых праблем
    22.01.2023
    Самi iльюць воду на мельнiцу маскалеу...Тэма для тусовачкi у бары, а не для будаунiкоу новай Беларусi

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць