Свет1111

МЗС Польшчы звольніла ўсіх выпускнікоў МГІМО

 У польскім дыпламатычным ведамстве не засталося ніводнага выпускніка Маскоўскага інстытута міжнародных адносін (МГІМО).

Звольненыя ўсе супрацоўнікі, якія скончылі гэтую ВНУ (ведамасны ўніверсітэт МЗС Расіі). Пра гэта кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў распавёў у інтэрв'ю газеце Polska Codziennie, удакладніўшы, што польская дыпламатыя «свабодная ад расійскага МГІМО» ўжо блізу двух месяцаў.

«Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін быў інвестыцыяй у дзейнасць расійскага імперыялізму. Гэта частка савецкай мяккай сілы. Выпускнікі павінны былі служыць дзяржаўнаму розуму гэтай імперыі», — цытуе міністра газета.

«Нам удалося закрыць вельмі важны працэс, які з'яўляецца часткай дэкамунізацыі ў шырокім разуменні», — падсумаваў кіраўнік польскага МЗС.

Каментары11

  • BLR
    14.02.2023
    У нас такі чорт Цапкала. І таксама шмат хто яго падтрымліваў у 2020. А МГІМО - гэта напалову КДБ (зараз ФСБ)
  • Ян Севярын Бакей
    14.02.2023
     Трыццаць гадоў няма сесесера, а незалежная Польшча(!!!!) толькі сёньня вычышчае з уладных кабінэтаў вышэйшага рангу відавочных агентаў і стаўленікаў масквабада?
    О. тэмпора. о. морэс!
    Пы.Сы. А каб не было вайны на Украіне - вы яшчэ гадкоў трыццаць пачакалі б, браты-палякі????
  • Jeszcze Polska nie zginęła!
    14.02.2023
    Што не дзень, то добрыя навiны з Польшчы

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць