Прайшлі масавыя затрыманні псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў — «Белыя халаты»
У Беларусі прайшлі масавыя затрыманні псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў. Частку з іх пасля допытаў адпусцілі, частку — не. Колькі чалавек застаецца пад вартай — невядома. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Белыя халаты».
Па абрывачных звестках ад сваіх крыніц канал робіць выснову, што былі затрыманыя не менш за 20 спецыялістаў.
Таксама «Белыя халаты» пішуць, што падчас допытаў ад спецыялістаў патрабуюць парушыць закон аб медыцынскай таямніцы і дакладваць аб «нядобранадзейных» пацыентах, якія прыходзілі да іх на прыём.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары