Навука і тэхналогіі11

Цяпер Google можа перакладаць тэкст з малюнкаў у інтэрнэце

Функцыя выкарыстоўвае тэхналогію AR Translate ад Google Lens.

Інтэрнэт-перакладчык Google цяпер можа канвертаваць тэкст з выяваў. Ён выкарыстоўвае тую ж тэхналогію, што і інструмент AR Translate для Google Lens, які выконвае пераклады ў рэальным часе на смартфонах.

Вы знойдзеце опцыю на вэб-сайце Google Translate, дзе ўверсе вы ўбачыце новую кнопку «Відарысы». Пасля загрузкі фота ці скрыншота з вашага камп'ютара з'яўляецца пераклад. Вэб-інтэрфейс змяшчае опцыі для капіявання тэксту, загрузкі перакладзенай выявы або яе выдалення. Акрамя таго, ён пералічвае 113 даступных зыходных моў (можа іх аўтаматычна вызначаць) і 133 мовы прызначэння.

Engaget тлумачыць, што надпіс «Lens translate» (ці «Перакладзена з дапамогай Аб'ектыва») пад вынікам перакладу паказвае, што тут выкарыстоўваюцца тыя ж «генератыўныя спаборніцкія сеткі» (GAN), якія забяспечваюць функцыянаванне інструмента AR Translate для Google Lens.

Нягледзячы на ​​тое, што Lens дае магчымасць перакладаць выявы на мабільных прыладах на працягу ўжо некалькіх гадоў, апошняя версія праграмы выкарыстоўвае тэхналогію Magic Eraser, якая дэбютавала на смартфонах Pixel 6 і якая дапамагае перакладу выглядаць так, быццам ён замяняе арыгінальны тэкст, а не накладаецца зверху.

Каментары1

  • Абу
    17.03.2023
    Sabačku!!!

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетам «Пэтрыёт» нестае спецыяльнай віскозы: нечаканы дэфіцыт на сусветным рынку1

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?3

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС23

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць