Улада11

Прагаласавалі адзінагалосна

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні касметычныя змяненні ў выбарчае заканадаўства.

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў і аб прызнанні страціўшым сілу закона «Аб Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў». 30 лістапада за гэты законапраект прагаласавалі ўсе 104 парламентарыі, якія бяруць удзел у пленарным пасяджэнні сесіі.

Законапраект змяняе парадак фарміравання выбарчых камісій. Замацавана ўключэнне ў іх склад адной траціны прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Выканкамы не маюць права ўключаць сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, а дзяржчыноўнікі могуць займаць не больш адной траціны іх складу.

Суб’екты, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, надзяляюцца правам прысутнічаць на пасяджэннях мясцовых выканаўчых камітэтаў і прадстаўнічых органаў пры рашэнні імі пытанняў утварэння выбарчых камісій. Рашэнні такіх пасяджэнняў можна абскардзіць у судзе.

Спрашчаецца парадак вылучэння кандыдатаў, у тым ліку ад палітычных партый.

Так, палітычная партыя можа вылучаць кандыдата па любой выбарчай акрузе, незалежна ад існавання на яго тэрыторыі партыйных структур.

З заканадаўства выключана норма, якая прадпісвае завярэнне подпісаў, сабраных членамі ініцыятыўных груп, у выканкаме. Зменшана колькасць падстаў для прызнання подпісаў несапраўднымі.

Спрашчаецца парадак правядзення перадвыбарных сустрэч з выбаршчыкамі ў выглядзе масавых сходаў, пікетаў. Кандыдаты маюць права праводзіць масавыя мерапрыемствы па перадвыбарнай агітацыі ў паведамляльным парадку ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, а таксама магчымасць ажыццяўляць сумесную агітацыю.

Пры датэрміновым галасаванні па выніках кожнага дня галасавання будзе складацца пратакол аб колькасці грамадзян, якія атрымалі выбарчыя бюлетэні.

Падчас правядзення мясцовых выбараў выключаецца парог яўкі выбаршчыкаў, неабходны для прызнання таго, што выбары ў мясцовыя саветы адбыліся.

Падчас правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў прадугледжана стварэнне індывідуальных фінансавых фондаў. Для кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў іх максімальны памер складае 1 тысячу базавых велічынь, для кандыдата ў прэзідэнты — 3 тысячы базавых велічынь.

Законапраект прадугледжвае ўключэнне ў Выбарчы кодэкс палажэнняў дэкрэтаў прэзідэнта аб членах ЦВК з правам дарадчага голасу і аб дэклараванні даходаў і маёмасці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі і іх блізкіх сваякоў, а таксама норм закона «Аб Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў».

Як заявіла кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, законапраект «будзе садзейнічаць паляпшэнню беларускага заканадаўства». «Самае галоўнае тычыцца найперш узмацнення грамадскага кантролю, аблягчэння спосабаў вылучэння і ўдзелу ў выбарах для кандыдатаў і партый, а таксама ўзмацнення нагрузкі на выбарчыя камісіі», — сказала Ярмошына.

На яе думку, змяненні ў выбарчым заканадаўстве таксама будуць садзейнічаць «умацаванню грамадскага даверу да выбараў».

Таццяна Каравянкова, Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м61

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?43

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

«На 90% падтрымалі настаўнікі, а аднакласнікі не ацанілі». Дзяўчына расказала, як перайшла на беларускую мову20

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза4

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?2

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць