Грамадства55

Затрымалі 75-гадовага Барыса Хамайду — за вокладку пашпарта 

75-гадовы віцебскі дэмакрат Барыс Хамайда ўчора ехаў у Бігосава і хацеў далучыцца да пешай пілігрымкі ў Росіцы. У Росіцы (вёсцы ў Верхнядзвінскім раёне) праходзяць ўрачыстасці да 80-й гадавіны мучанікаў Другой сусветнай вайны, благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.

Наколькі вядома, затрымалі яго памежнікі — Росіца знаходзіцца недалёка ад латвійскай мяжы, таму там бываюць патрулі, якія просяць паказаць дакументы.

Бігосава — гэта апошні чыгуначны прыпынак на беларускім памежжы з Латвіяй, побач знаходзіцца пункт пропуску «Грыгароўшчына — Патэрніекі».

Памежнікі хадзілі па дызелі, правяралі пашпарты. Убачылі, што ў Хамайды вокладка з «Пагоняй». Спачатку паразмаўлялі на агульныя тэмы. А як выйшлі ў Бігосаве на перон, дагналі Хамайду і затрымалі.

Мужчыну завезлі ў Верхнядзвінск.

Каментары5

  • Ноўнэйм
    29.07.2023
    Цэпныя псы. Прыйдзе час - за ўсё адкажаце!
  • Мойша
    29.07.2023
    Ноўнэйм, не адкажуць.
  • WhoAmI
    29.07.2023
    This is especially ridiculous considering pohonnya IS on Verkhniadzvinsk flag.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць42

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне7

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА1

Прынц Гары заявіў, што вярнуўся б у войска, каб змагацца з Расіяй2

Прэм'ер Аўстраліі падчас пасяджэння з Пуціным запатрабаваў ад яго неадкладна спыніць «сваю вайну»

Беларускі добраахвотнік дэбютуе ў прафесійным боксе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць42

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць