Грамадства33

«Бабулька-сімпапулька». Гомельскія прапагандысты скаардынавалі ботаў, каб даказаць рэальнасць кіберпенсіянеркі

Ідэолагі адрэагавалі на нядаўнюю публікацыю выдання «Флагшток» аб стварэнні прапагандыстамі фальшывага вобразу гомельскай пенсіянеркі пры дапамозе нейрасеткі. Замест прызнання фальсіфікацыі работнікі ідэалагічных службаў, як піша «Флагшток», далі загад пакідаць каментары пра тое, што гомельская пенсіянерка сапраўдная, проста яна вельмі добра выглядае.

Першыя такія каментары з'явіліся пад публікацыяй «Флагштока» ў тэлеграме. Найбольш актыўным каментатарам, як адзначае выданне, стала Кацярына Краўчанка — старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Лоеўскага райвыканкама.

«Як па мне, фота сапраўднага чалавека, проста фота прафесійнае і фатографу рэспект. Проста трохі растушавалі фон і ярчэйшыя адценні фарбаў», — напісала дзяржслужачая.

Характэрна, аднак, што адзін з каментатараў прызнаў штучнасць фота: «Інфармацыя ў артыкуле адпавядае рэальнасці, а тое, што ў яе напісанні выкарыстаная нейрасетка, дык свет не стаіць на месцы».

Для каментароў у сетцы «ВКонтакте» была выкарыстаная сетка акаўнтаў з фальшывымі фатаграфіямі. Усе яны звязаныя з раённымі органамі ўлады ці ўстановамі культуры (Петрыкаў, Рэчыца, Чачэрск) і прыкметныя сваімі каментарамі пад публікацыямі, дзе ўлады імкнуцца адстаяць свае пазіцыі.

Адзін з фальшывых акаўнтаў так адпрацаваў заданне:

«Бабулька-сімпапулька. Прыемна паглядзець, думаю, без фільтра будзе глядзецца не горш. А для чаго перамыванне артыкула, цяпер моладзь фота без апрацоўкі не выстаўляе ў сеткі і гэта норма, а тут ужо ўсё — трагедыя».

Каардынатарам ботаў, верагодна, выступіў начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнай работы ўпраўлення ідэалогіі Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Ісачанка. Менавіта яго тэлеграм-канал першым адрэагаваў на публікацыю «Флагштока», піша выданне.

Каментары3

  • FF
    24.08.2023
    «Флагшток», здаецца, признаны экстрэмісцкім? Чакаем відэа з Кацярынай Курчанка на фоне дзвярэй, у нармальным стане зачыненых
  • Илья
    24.08.2023
    Клоуны.
  • За Свабоду!
    24.08.2023
    Ябацькі, навошта вам гэта, ў вас жа ёсць сапраўдныя баба Ліда і баба Наташа.

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?3

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС23

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць