Грамадства66

«Рэжым яго забівае». 66-гадовага Рыгора Кастусёва зноў змясцілі ў ШІЗА

Палітзняволенага Рыгора Кастусёва зноў адправілі ў ШІЗА. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў ягоны зяць Дзмітрый Антончык.

Рыгор Кастусёў у судзе. За ім — Аляксандр Фядута, Дзяніс Краўчук і Юрась Зянковіч. Фота: БелТА

«Рэжым забівае Рыгора Кастусёва. Ужо чацвёрты раз адправілі на 10 сутак у ШІЗА…» — напісаў ён.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове.

Супраць яго была распачата справа паводле артыкула 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Па гэтай справе, акрамя Кастусёва, былі асуджаныя Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч. Кастусёву далі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У зняволенні ў 66-гадовага палітыка абвастрыліся праблемы са здароўем, выявілі анкалагічнае захворванне.

Таксама Дзмітрый Антончык змясціў у фэйсбуку верш цесця, які той даслаў з-за кратаў.

Мой Цяхцін 

Дзе б у свеце я ні быў,
Заўсёды гэтым ганаруся, 
Што Край свой родны не забыў, 
Які завецца Беларуссю!!! 

Не забываю тых мясцін, 
Што мне даюць натхненне, сілы, 
Пад рэдкай назваю — Цяхцін, 
Ад нараджэння — родны, мілы. 

Як і палі, лясы, лугі, 
Дзе не адно тысячагоддзе, 
Друць абдымае берагі. 
Тут продкі жылі шмат стагоддзяў. 

Хоць я цяпер далёк ад іх, 
Прыносіць вецер мне з мясцінаў: 
«Вярнісь. Вярнісь». Мой ловіць слых:
«Мы не забылі свайго сына». 

Дуб шэпча векавы: «Вярнісь». 
Прыклаў тут прадзед сваю руку. 
І кліча сад, які калісь 
Дзяды заклалі для ўнука. 

Дзе б я па свеце ні хадзіў, 
Як птушка з выраю вярнуся. 
Да хаты бацькавай, да ніў, 
Дзе ўсё клякоча белы бусел. 

Вярнусь да памятных мясцін — 
Тут я сустрэў сваё каханне, 
Тваіх ваколіц, мой Цяхцін, —
Прайшло дзе першае спатканне. 

Калі супынецца ход мой
І Божа да сябе пакліча, 
Вярнусь на вечны супакой 
У новым для мяне абліччы. 

Пад шэры камень. Толькі той,
Што ўзяты з родных мне мясцінаў. 
І невялікаю плітой, 
Дзе бачна — хто каго пакінуў.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Рыгор Андрэевіч Кастусёў.

Каментары6

  • Поэт
    16.09.2023
    Уровень стихосложения до районной газеты недотягивает. Был лучшего мнения, у там оказался уровень около плинтуса.
  • Узровень
    16.09.2023
    Поэт, Калі вы раўняецеся на раёнку, гэта як раз кажа на ваш узровень,  а ён на паэта і не прэтэндуе
  • умка
    16.09.2023
    чалавек піша шчыра. ад душы
    калі дзесьці недзе нейкі харэй з ямбам на вашую думку трохі храмае, дык гэта вашы праблемы
    смяніця слухавы апарат, бо не чуеце струн душы

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?16

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет40

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць