Эканоміка1010

Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі двайным падаткам

Дырэктар Ozon па аперацыях і развіцці ў СНД Аляксей Сапон 21 верасня на форуме ў Мінску паведаміў, што тавары, якія прадаюцца на буйных расійскіх пляцоўках Ozon і Wildberries, двойчы абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць пры продажы ў Беларусі.

Цяпер тавары, якія прадаюцца на такіх маркетплэйсах, як Ozon і Wildberries, у Беларусі абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць двойчы. Пра гэта распавядае выданне «Беларусы і рынак».

Паводле слоў Аляксея Салона, гэтая праблема па-ранейшаму актуальная, і яе абмеркаванне адбываецца не толькі на лакальным узроўні, але і сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

Аднак на якім этапе знаходзіцца рашэнне гэтага пытання, прадстаўнік Ozon адказаць не можа.

Як нагадвае Myfin.by, раней праводзілася сустрэча прадстаўніка Ozon з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксеем Багданавым. На ёй узнімалася тэма змен у беларускім заканадаўстве, якія замацуюць статус маркетплэйсаў у Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна заяўляла, што цяпер ужо існуе канцэптуальна ўхваленая рэдакцыя паправак у дагавор аб ЕАЭС. Магчыма, гэтыя змены пазбавяць маркетплэйсы падвойнага падаткаабкладання.

Каментары10

  • Азоншчык
    24.09.2023
    Ну й выдатна, А дзе набыць танныя аўтадэталі? Беларусы ў 1,5 разы даражэй прадаюць, набудзеш у іх, атрымліваецца, спансуеш лукашэнкаўскую зграю. Дылема, каму грошы плаціць, каб сорамна не было?
  • Беларус
    24.09.2023
    Ну й выдатна, Беларус, памятай, плацячы падаткi лукафашысцкаму рэжыму ты спансуеш сямейку лукаддафi i кормiш ягоных забойцай i карацелей.
  • Ну й выдатна
    24.09.2023
    Азоншчык, Пабароць ляноту і самастойна замовіць у Кітаі, Эўропе ці ЗША. Hяўжо маскавіты ў якіх замест аўто для людзей - таз, здольныя вырабляць аўтадэталі? Не, яны самі іх недзе купляюць.
    Зразумела, што калі зусім няма грошай пытаньне не стаіць, але па магчымасьці трэба адмаўляцца ад усяго маскавіцкага і падтымліваць сваё. Інакш незалежнасьць не захаваем.

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць