Грамадства11

Як выглядае нумар беларускай гасцініцы за 7 рублёў на суткі

Што за сэрвіс можна атрымаць за такія грошы?

Фота: «Анлайнер»

Гісторыяй сваёй паездкі ў Бабруйск з «Анлайнерам» падзяліліся чытачы. Больш за ўсе славутасці іх уразіла цана жылля, у якім яны спыніліся. Ложка-месца каштавала 7 рублёў за суткі. 

Першы нюанс — насамрэч гасцініца аказалася зусім не гасцініцай. А месцам для начоўкі, якое дае цэнтр турызму і краязнаўства. Другі нюанс — такое жыллё ёсць у кожным раённым цэнтры. Таму цана не ўнікальная і вар'іруецца ў раёне 6-15 рублёў на суткі. Часта такія гасцініцы «на мінімалках» называюць турбазамі.

— Гэта будынак былога дзіцячага садка. Пакоі 3-6-месныя, ложкі высоўныя. Унутры цёпла, шмат месца. Ёсць душ з акном на вуліцу, якое не зачыняецца. Свая паркоўка за плотам. Матрацы цалкам добрыя, бялізна чыстая. Можна збірацца кампаніяй у вялікай зале з лаўкамі. Да нашых песень там паставіліся лаяльна. На другім паверсе ёсць макет Бабруйска для вывучэння, — дзеляцца інфармацыяй чытачы.

У цэлым уражанні засталіся станоўчыя. Праўда, самі госці адзначаюць, што месца не падыдзе людзям з запытамі — толькі сапраўдным турыстам. З мінусаў — няма кухні і нельга карыстацца чайнікам. За душ трэба даплаціць: тады кошт за ноч падымаецца да 11 рублёў.

Людзі апынуліся ў Бабруйску вялікай кампаніяй. Хацелі вывучыць прыроду ў ваколіцах горада і падземны бункер. Пра месца для начлегу даведаліся ад знаёмых. Забраніравалі жыллё па тэлефоне: ім скінулі фота нумароў і папярэдзілі, што «шыку» чакаць не варта.

Па каментар «Анлайнер» звярнуўся да дырэктара цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі Бабруйска. Паводле яго слоў, месца арыентавана на турыстычныя і школьныя групы, удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў і камандзіраваных. Іншыя госці патрапіць туды не змогуць. У іншых гарадах у турбазы могуць засяляцца ўсе жадаючыя.

Для параўнання: гатэль у Бабруйску можна зняць ад 66 рублёў за трохмесны нумар, а двухпакаёвую кватэру з 6 спальнымі месцамі — за 50 рублёў. Выйдзе па 22 і 8,3 рубля з чалавека адпаведна.

Каментары1

  • Radvik
    17.11.2023
    Класс! В Польше бы такой стоил не менее 70 евро в сутки.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

«Тры шэрагі зніклі за долю секунды». Беларусы зноў не могуць патрапіць на навагоднія шоу ў цырку

Зяленскі, а таксама ў Крамлі пракаментавалі ўдар па Крымскім мосце9

«У цябе апошні дзень». Беларускі айцішнік перабраўся на Філіпіны, а там усё жорстка13

«Настаў час крыху адступіць». Сабаленка расказала, што заставалася за кадрам яе няўдалага сезона4

Ізраіль загрузіў мільёны фотаздымкаў у сістэму распазнавання твараў Amazon, каб сачыць за палесцінцамі7

У МУС расказалі, колькі працоўных мігрантаў прыехала ў Беларусь і колькі злачынстваў яны здзейснілі1

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць