Грамадства77

Затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыты Ворыхавай

Да Інэсы Ворыхавай на працу прыехаў АМАП — пасля гэтага сувязь з жанчынай знікла, піша «Вясна». 

 Затрыманне адбылося сёння раніцай у Наваполацку.

У чым жанчыну абвінавачваюць — невядома.

Маргарыта Ворыхава была прызначана Святланай Ціханоўскай дарадцай па моладзевай палітыцы і студэнцтве 6 жніўня 2023 года.

Ворыхава — кіраўніца арганізацыі «Рада», раней яна прадстаўляла Беларусь у Кантактнай групе Рады Еўропы і ў Кансультатыўнай групе ў Еўрасаюзе.

Тэндэнцыя помсціць сваякам палітычных апанентаў усё больш пашыраецца. Сёння таксама затрымалі бацьку Аляксея Трубкіна (сам актывіст не жыве ў Беларусі з 2006 года). Раней затрымлівалі бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі, па крымінальнай справе сядзіць сын палітыка Анатоля Лябедзькі, прыходзілі да сваякоў добраахвотнікаў, што ваююць ва Украіне.

Каментары7

  • Чаркашкварка
    30.11.2023
    Гэта усё ужо было у Беларусi, расейская свалата капiруе сваiх нквдшных дзядоу.
  • Афрыканская традыцыя
    30.11.2023
    Гэта палітычнае. А вось эканамічнае. Мігранты некаторых краін Афрыкі ў Еўропу ходзяць і носяць грошы ў свае "амбасады". Інакш іх сваякоў на радзіме згнаяць. Ці паспее цяперашняя ўлада дайсці да такога, як думаеце?
  • аспадар
    30.11.2023
    Mar, 


Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць24

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Гары заявіў, што вярнуўся б у войска, каб змагацца з Расіяй2

Прэм'ер Аўстраліі падчас пасяджэння з Пуціным запатрабаваў ад яго неадкладна спыніць «сваю вайну»

Беларускі добраахвотнік дэбютуе ў прафесійным боксе

«Бабуля таксама гнала». Беларус пераехаў у Польшчу і працягнуў займацца самагонаварэннем, хоць гэта забаронена4

«Я адчуваю сябе дурнем». Ілан Маск пашкадаваў пра грошы, што аддаў на падтрымку рэспубліканцаў13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай2

Лаўрова спыталі, ці ўдаліся перамовы Пуціна з Трампам і Сі. Адказ быў няўцямным ВІДЭА1

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць24

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць