Усяго патроху99

У беларускай электрычцы знайшлі нічыйнага сабаку. І што далей? Спойлер: расійскаму кату Твіксу пашанцавала менш

Пасля трагічнага выпадку, што адбылася з катом Твіксам у расійскім цягніку, выпадак з сабакам, якога знайшлі ў беларускай электрычцы, выглядае перамогай чалавечнасці.

Сабака ў беларускай электрычцы A dog in a train of regional lines in Belarus Собака в белорусской электричке
Сабака ў цягніку рэгіянальных ліній. Скрын сторыз @ustpix / Instagram

Кадры з электрычкі, якая накіроўвалася ў Віцебск, размясціў на сваёй старонцы ў інстаграме карыстальнік Арцём Усцінаў (@ustpix). На ім відаць, як спачатку адна правадніца знаходзіць сабаку пад сядзеннем і міла з ім камунікуе. На іншым відэа «безбілетніка з Талачына» корміць бутэрбродам другая правадніца.

Сабака ў беларускай электрычцы A dog in a train of regional lines in Belarus Собака в белорусской электричке
Правадніца корміць сабаку ў цягніку рэгіянальных ліній. Скрын сторыз @ustpix / Instagram

Як піша «Зеркала», спасылаючыся на словы карыстальнікаў у каментарах, праз мясцовыя групы ў сацсетках атрымалася адшукаць гаспадара сабакі і вярнуць яму прапажу.

«У беларускай чыгункі найлепшыя правадніцы!», «Наша чыгунка — самая добрая», «Шкада, што лёс паслаў кату Твіксу правадніцу зусім іншага характару… Гэтаму сабаку пашанцавала!» — пішуць карыстальнікі ў каментарах.

Чытайце яшчэ:

У расійскім Кіраве бессардэчная правадніца выкінула ката з цягніка на 30-градусны мароз. Жывёла загінула

Расійская чыгунка пасля гібелі ката Твікса зменіць правілы перавозкі хатніх жывёлаў

Каментары9

  • Ё
    24.01.2024
    Надакучылі ўжо са сваёй Рашкай і іх Твіксамі. У роднай краіне людзі па турмах сядзяць, а яны ўсё слёзы льюць за расійскага ката, гаспадар якога не адклікаўся калі ката знайшлі ў вагоне. 
  • Кінолаг
    24.01.2024
    Вядома, гэта ж не чалавек, не экстрэміст, вось з каго здзекваюцца душэўныя беларусы.
  • Kurt
    24.01.2024
    Belarus matter!

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Канарскіх астравоў навукоўцы скідаюць у мора будаўнічае смецце. Навошта?

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»44

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве20

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць