Нерухомасць

Каля «Мінск Свет» прадаюць дом за мільён даляраў. Так, мы не памыліліся

Мець свой дом у ажыўленым мікрараёне сталіцы — гэта раскоша. Тым больш калі гаворка ідзе не пра старую хату пад знос, а пра трохпавярховы катэдж.

Размясціўся гэты катэдж у масіве прыватнага сектара на вуліцы Чарнігаўскай. У адрозненне ад іншых участкаў Кастрычніцкага раёна, пра знос у гэтым кутку Мінска пакуль нічога не чуваць, піша Realt.by.

Яндэкс-карта

Менавіта тут на 11 сотках (шыкоўна — для горада) размясціўся трохпавярховы дом і шматфункцыянальная гаспадарчая пабудова. Жылы дом налічвае 186 квадратаў, яшчэ адзін шматфункцыянальны будынак з эксплуатаваным дахам і навесам − каля 150 квадратаў. Агульная плошча ўсяго комплексу складае 320 квадратных метраў.

Сцены дома выкананы з пустацелага керамічнага блока і ўцеплены. Паведамляецца, што комплекс быў цалкам рэканструяваны ў перыяд з 2018 па 2023 гады.

На першым паверсе галоўнага дома размясцілася кухня-гасцёўня, калідор, санвузел і гардэробная. На другім — тры спальні (у тым ліку і майстар-спальня з гардэробам і санвузлом), а таксама яшчэ адзін санвузел. На трэцім паверсе можна знайсці хобі-пакой і кабінет з камінам і кінапраектарам.

Мэбля і прадметы інтэр'еру ў доме створаны вядомым мастаком, які надаў кожнаму памяшканню непаўторны стыль. Міжпакаёвыя дзверы і прыступкі лесвіцы выкананы з натуральнага дуба, кухня, укамплектаваная тэхнікай SMEG, з масіва вішні.

Не менш важна ў гэтым катэджы забеспячэнне камфорту і выгоды. Сістэма ацяплення і вентыляцыі ўключае ў сябе кандыцыйны кацёл, рэкуператар паветра, цёплую падлогу, канвектары, радыятары, два кандыцыянеры нямецкай вытворчасці. Вокны з цёплым алюмініевым профілем і энергазберагальнымі шклопакетамі забяспечваюць ідэальную тэмпературу і шумаізаляцыю. Сантэхніка Laufen, GROHE, ламінат і прадметы інтэр'еру — вытворчасці ЕС.

Уся тэрыторыя каля дома добраўпарадкавана. У аздабленні выкарыстаны натуральны камень і контурнае падсвятленне. Акрамя таго, пад тратуарам устаноўлена трубавая сістэма антыаледзянення, каб адчуваць сябе бяспечна і абаронена нават у халодныя зімовыя дні.

Таксама ў комплексе маецца сістэма відэаназірання з 13 камер для аддаленага кантролю тэрыторыі і дамафоны, забяспечваючы высокі ўзровень бяспекі. Арганізавана два выхады з парковачнымі месцамі на вуліцах Чарнігаўскай і Аэрафлоцкай.

У аб'яве ўдакладняецца, што комплекс можа выкарыстоўвацца не толькі як жылы дом са шматлікімі пакоямі і выгодамі для камфортнага жыцця сям'і. Дзякуючы планіровачнаму рашэнню, гаспадарчая пабудова можа стаць гасцявым домам, лазняй ці нават офісным памяшканнем.

Кошт дома — 1 мільён даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць42

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра цяжкую сітуацыю сям'і, якая паўтара года таму трапіла ў жудаснае ДТЗ у Талачынскім раёне2

Жанчына тры гады не можа выехаць з райскага вострава. Выйсці з бюракратычнай пасткі ніяк2

Так выглядаў Уладзімір Пуцін у Шэньджэні ФОТА13

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне8

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць42

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць