Свет3939

Папа згадаў пра «белы сцяг» для Украіны і гатовы быць пасярэднікам

Папа Францішак у запісаным у лютым інтэрв'ю заявіў, што Украіна павінна мець адвагу падняць белы сцяг і пачаць перамовы з Расіяй, паведамляе Reuters.

Папа Францішак. Фота: AP Photo/Alessandra Tarantino

Адзначаецца, што свае каментары Францішак зрабіў у інтэрв'ю, запісаным у мінулым месяцы для швейцарскай тэлерадыёкампаніі RSI, тэкставая версія якога ўжо апублікаваная. Само інтэрв'ю выйдзе ў эфір 20 сакавіка.

Францішка спыталі пра ягоную пазіцыю ў спрэчках паміж тымі, хто мяркуе, што Украіна павінна здацца, бо не змагла даць адпор расейскім войскам, і тымі, хто сцвярджае, што гэта легітымізуе дзеянні агрэсара. Інтэрв'юер выкарыстаў пры адказе на пытанне тэрмін «белы сцяг».

«Я думаю, што самы моцны той, хто глядзіць на сітуацыю, думае пра людзей і мае адвагу белага сцяга, вядзе перамовы», — адзначыў пантыфік.

«Слова «перамовы» — гэта мужнае слова. Калі вы бачыце, што вы апантаныя перамогай, што справы ідуць дрэнна, у вас павінна быць смеласць весці перамовы», — дадаў Францішак, адзначыўшы, што перамовы павінны праходзіць пры дапамозе міжнародных сіл.

Reuters адзначае, што Францішак упершыню выкарыстаў такія тэрміны, як «белы сцяг» або «пераможаны», гаворачы пра вайну ва Украіне, хоць пра неабходнасць перамоваў казаў і раней.

«Можна адчуваць сорам, але колькі загінулых яна (вайна) прынясе ў канчатковым выніку? (Трэба) весці перамовы своечасова, знайсці краіну, якая можа быць пасярэднікам», — сказаў Францішак, згадаўшы сярод краін, якія прапанавалі сваю кандыдатуру, Турцыю.

«Не саромейцеся весці перамовы, пакуль усё не стала яшчэ горш», — дадаў Папа. У іншай частцы інтэрв'ю, кажучы пра вайну паміж Ізраілем і ХАМАСам, Францішак сказаў, што «перамовы ніколі не з'яўляюцца капітуляцыяй». А на пытанне, ці гатовы ён сам быць пасярэднікам, адказаў: «Я тут». 

Каментары39

  • Ай
    09.03.2024
    Што рпц, што касцёл, абое рабое. Дарычы, Ватыкан ледзь ці не першы прыняў граматы ад Лукашэнкі ў 2020.
  • Уніат
    09.03.2024
    Не, такі Папа нам не трэба
  • Жоўта-блакітны сцяг
    09.03.2024
    Якія перамовы могуць быць з вар'ятам? Перамовы гэта перадышка перад новай агрэсіяй. У Украіны няма выйсця акрамя як змагацца і пастарацца знішчыць кац@пстан.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць