Грамадства44

На Палессі русіфікуюць стэлу з назвай горада, дзе большасць людзей лічыць роднай беларускую мову

Дзяржпрадпрыемства «Жыткавіцкі камунальнік» абвясціла тэндар на будаўніцтва новага ўязнога знака горада. Яго хочуць усталяваць на ўчастку паблізу прымыкання мясцовай аўтадарогі да трасы «Гомель — Кобрын». На гэта хочуць выдаткаваць 50 тысяч рублёў (звыш 15 тысяч даляраў), піша «Флагшток». 

Да дакументацыі дзяржзакупаў прымацаваны праект знака — на шэрай стэле размешчаны герб горада і надпіс па-руску: «Житковичи».

Цяпер на тым жа месцы стаіць арыгінальны ўязны знак з драўлянымі фігурамі, дэкаратыўнымі элементамі і назвай горада на беларускай мове.

Жыткавіцкі раён лічыцца адным з самых беларускамоўных у Гомельскай вобласці. Па выніках перапісу насельніцтва 2009 года амаль 83% жыхароў Жыткавіцкага раёну назвалі роднай беларускую мову. 

Пачатак выканання прац запланаваны ўжо на сакавік, а здаць абʼект павінны ў чэрвені.

Каментары4

  • Сон
    11.03.2024
    Беларусы гераічна затаіліся і чытаюць у падполлі Якуба Коласа, вучаць сваіх дзяцей мове, размаўляюць на ёй на кухнях і чакаюць храбрае НАТА
  • Шта?
    11.03.2024
    Где тверьские, тут шовинизм расцветает буйной чэрэмшыной, а они спят в шапку !
  • Хуч
    11.03.2024
    Жыдкавічы

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе15

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень3

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе15

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць