асцярожна, жорсткае відэа
У Мінску аўтамабіль на хуткасці збіў 15-гадовага падлетка, які перабягаў дарогу на чырвонае
Здарэнне адбылося ўчора на Паўднёвым Захадзе.

39-гадовы кіроўца аўтамабіля Leapmotor, рухаючыся па праспекце Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Чурлёніса, на пераходзе збіў 15-гадовага пешахода, які перабягаў дарогу на забараняльны сігнал святлафора.
Хлопчыка ў выніку адкінула на некалькі метраў. З цялеснымі пашкоджаннямі яго даставілі ў бальніцу.
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары