Дзе ў Мінску будуць будаваць новае жыллё? Пляцоўкі ўжо вызначаны
Кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў расказаў перспектыўныя пляцоўкі для будаўніцтва жылля. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Цяпер забудова вядзецца на мяжы Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў — на ўскраіне Сухарава. А таксама ў Масюкоўшчыне. Там ужо прыступілі да ўзвядзення двух дамоў.
Участак — на месцы былога ваеннага гарадка таксама і далей будзе забудоўвацца.
Адзначаецца і тое, што ў планах і развіццё інфраструктуры на вуліцы Гарэцкага. Там пабудуюць каля 16 дамоў для тых, хто мае патрэбу, а таксама камерцыйнае жыллё.
«Працягваюцца працы на месцы даўгабуда «Гулівер». Цяпер на стадыі будаўніцтва першы 19-павярховы дом, дзе размесцяцца 360 кватэр. У бліжэйшай перспектыве там з'явяцца яшчэ пяць гмахаў», — распавёў ён.
-
Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу
-
«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля
-
Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары