Свет11

Расія каардынавала ў Малі акт адплаты супраць сем'яў паўстанцаў, датычных да атакі на вагнераўцаў

Кіруючая ў Малі хунта нанесла авіяўдар па маленькім горадзе, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў, загінуў 21 мірны жыхар, у тым ліку 11 дзяцей.

Паводле звестак мясцовых СМІ, беспілотнік спачатку атакаваў адзіную аптэку ў Тынзуатэне, а калі мясцовыя жыхары сабраліся на месцы ўдару, дрон нанёс паўторны ўдар, забіўшы яшчэ больш людзей. Гэты авіяўдар, здзейснены малійскай хунтай па вёсцы, кантраляванай кааліцыяй паўстанцаў CSP, ёсць толькі адным з многіх ваенных злачынстваў у гэтым рэгіёне, але яго перадгісторыя асабліва важная.

Як стала вядома BILD, гэта была арганізаваная і ўхваленая ў Маскве акцыя помсты за напад на наймітаў ПВК «Вагнер» у тым жа рэгіёне. 25 ліпеня там былі забітыя 84 расійскія найміты — нават ва Украіне яны не гублялі столькі людзей за адзін дзень.

Расія абвінаваціла групу, звязаную з «Аль-Каідай» (JNIM), і Украіну ў арганізацыі той засады. Аднак чалавек, знаёмы з аперацыяй, абверг гэтую заяву і паведаміў BILD, што гэта «мэтанакіраваная прапаганда».

Для ажыццяўлення атакі адплаты ў Тынзуатэне быў выкарыстаны турэцкі ўдарны беспілотнік Bayraktar TB-2, перакінуты з Буркіна-Фасо ў суседняе Малі — без ведама Турцыі. BILD мае фатаграфіі рэшткаў боепрыпасаў, якія пацвярджаюць гэта сцвярджэнне.

Каментары1

  • Кажым Ратуевіч
    02.09.2024
    Расея – тэрарыстычная дзяржава

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць