На матч футбольных зборных Беларусі і Расіі ўжо прадалі больш за 17 тысяч квіткоў
Футбольны матч паміж зборнымі Беларусі і Расіі мае прайсці 10 чэрвеня на новым Нацыянальным футбольным стадыёне, адкрытым у суботу. Гэтая арэна можа адначасова змясціць 33 тысячы гледачоў.

Як паведамляе «Анлайнер» са спасылкай на прэс-службу АБФФ, да абеду панядзелка ўжо распрададзена больш за 17 тыс. квіткоў. Каштуюць яны ад 20 да 40 рублёў.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары