Эканоміка55

Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн

У Расію прадаваць было больш выгадна.

Разбіраючыся з праблемамі з бульбай у продажы, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала парушэнне канкурэнцыі па чатырох пастаўшчыках прадукцыі стабфондам.

Як расказала намеснік міністра Наталля Васілеўская ў інтэрв'ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», прадукцыя была добрай якасці, але ў сетку не пастаўлялася. Прычына — у цэнавым рэгуляванні і дыспарытэце цэн. У красавіку бульба ў Беларусі была на 50% таннейшая за бульбу ў Расіі. У чэрвені гэта розніца ў цане скарацілася да 9%.

На фоне гэта прынялі закон, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за невыкананне абавязкаў па пастаўцы плодаагародніннай прадукцыі. За парушэнне — штраф у памеры ад 5 да 200 базавых велічынь (па стане на 2025 года гэта ад 210 да 8400 рублёў).

У МАРГ патлумачылі, што ў міжсезонне абавязкова мусяць быць у продажы яблыкі і баршчавы набор — бульба, буракі, морква, цыбуля, капуста.

Каментары5

  • Антось
    20.07.2025
    Кепскаму вусатаму танцору заўсёды нехта звонку перашкаджае.
  • Беларус
    20.07.2025
    Грязное нутро маскаля-капиталиста и здесь дало о себе знать. Пусть все умрут от голода, но капиталист заработает триста процентов прибыли!
  • даведка
    20.07.2025
    Лукашенко утверждал, что картошка была припрятана на складах сетей, но её не выкладывали пока Герасимов не надел наручники на руководство «Добронома» и «Евроторга», а МАРТ противоречит ему и говорит, что картошку им не отгружали.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць42

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына тры гады не можа выехаць з райскага вострава. Выйсці з бюракратычнай пасткі ніяк2

Так выглядаў Уладзімір Пуцін у Шэньджэні ФОТА13

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне7

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА1

Прынц Гары заявіў, што вярнуўся б у войска, каб змагацца з Расіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць42

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць