Свет22

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выступіў перад журналістамі ў Вашынгтоне і заявіў, што еўрапейскія ўзброеныя сілы павінны прыняць удзел у міратворчых аперацыях ва Украіне пасля заканчэння баявых дзеянняў, піша BBC. 

Фота: AP Photo / Alex Brandon

Нам спатрэбіцца моцная ўкраінская армія, і мы павінны будзем дапамагчы Украіне на месцы, — сказаў ён. — Спатрэбяцца міратворчыя аперацыі, якія гатовыя забяспечыць саюзнікі Украіны. 

У гутарцы з журналістамі Макрон таксама дапусціў, што сустрэча лідараў ЗША і Расіі можа адбыцца ў бліжэйшыя дні, але ў выпадку правалу перамоў заклікаў узмацніць санкцыі супраць Масквы.

Мы ўсё гэтак жа згодныя з тым, што санкцыі прыйдзецца ўзмацніць, і ў любым выпадку прыйдзецца заняць пазіцыю, якая ўзмоцніць ціск на расійскі бок, — дадаў ён.

«Грузія ў 2008, Крым у 2014. Ёсць поўная ўпэўненасць у тым, што калі заключаць якую-небудзь мірную здзелку без гарантый бяспекі, Расія ніколі не будзе паважаць свае словы, ніколі не будзе выконваць свае ж уласныя абавязкі», — заявіў прэзідэнт Францыі.

Расійскі бок ідэю размяшчэння заходніх войскаў на тэрыторыі Украіны паслядоўна адхіляе.

Каментары2

  • лавров
    19.08.2025
    Когда макрон говорил об этом, он не знал и не слышал заявления российского МИД....
  • Пасля заканчэння баявых дзеянняў
    19.08.2025
    І я магу аказаць добрую падтрымку войскам.

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў1

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава38

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць