Эканоміка22

Урад забараніў вываз яблык без ліцэнзіі

З 1 верасня 2025 года ў Беларусі на паўгода ўводзіцца ліцэнзаванне экспарту яблыкаў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Вываз яблык за межы краіны, незалежна ад таго, дзе яны вырашчаныя, будзе магчымы толькі па разавых ліцэнзіях. Іх будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.

Рашэнне аб выдачы ліцэнзіі будуць прымаць упаўнаважаныя органы, улічваючы баланс паміж наяўнымі запасамі яблыкаў у краіне і ўнутранай патрэбай на момант разгляду заяўкі.

Гэтае рашэнне прынята для таго, каб забяспечыць беларускі ўнутраны рынак яблыкамі ў міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме.

Каментары2

  • Сымон
    21.08.2025
    На конт бульбы ўжо назабараняліся. У выніку сёлета напрыканцы вясны адбыўся жорсткі бульбяны крызіс, з-за чаго бульбу везлі ажно з Польшчы.
    Наўрадці і яблыкі стануць выключэннем. Таму Matka Polska, рыхтуйся ў чарговы час ратаваць беларусаў. Бо пакуль ў Беларусі пануе прамаскоўскі калгасны вертухай, спіс дэфіцыту будзе папаўняцца самымі нечаканымі харчамі.
  • даведка
    21.08.2025
    Решение принято на полгода, потому что через полгода яблоки просто уже сгниют.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць