Вайна

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Ва ўкраінскім Генштабе адзначылі, што эфектыўнасць сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) супраць расійскіх ракет «Кінжал» за апошні год значна вырасла. Гэтая зброя ўсё часцей не дасягае прызначаных цэляў, а ўкраінскія сістэмы РЭБ сталі паказваць лепшыя вынікі, піша «Суспільне».

Ракета «Кінжал», збітая над Кіевам 4 мая 2023 года. Фота: Суспільне

Крыніца выдання ў Генеральным штабе УСУ патлумачыла, што чым хутчэй рухаецца ракета, тым складаней ёй правільна вызначаць свае каардынаты. Менавіта гэта робіць яе больш уразлівай да радыёперашкод. Павелічэнне колькасці і магчымасцяў украінскіх сістэм РЭБ дало магчымасць больш эфектыўна ўздзейнічаць на такія ракеты.

У выніку ўдасканалення ўкраінскіх сістэм РЭБ Расія панесла істотныя фінансавыя страты. Паводле ацэнак, намаганні ў супрацьдзеянні РЭБ абышліся расійскаму боку як мінімум у 1,5 мільярда даляраў. Гэта звязана з тым, што яны вымушаныя ставіць на ракеты дарагія антэнныя модулі CRPA (абароненыя ад перашкод). Такія антэнныя сістэмы выкарыстоўваюцца ў кіраваных авіяцыйных бомбах (КАБ) і ў дронах-камікадзэ «Шахед». Кошт адной антэны — ад 10 да 17 тысяч даляраў.

За гэты час Расія выпусціла каля 8 тысяч КАБаў і прыкладна 40 тысяч «Шахедаў». Усе яны абсталяваныя антенамі CRPA, што разам склала каля паўтара мільярда даляраў выдаткаў.

Акрамя таго, з часам расійскі бок пачаў выкарыстоўваць усё больш складаныя тэхналогіі: калі раней гэта былі 4-элементныя прыёмнікі, то цяпер ужо 8– і нават 16-элементныя антэнныя сістэмы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю11

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня4

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

Віцебскі вядучы, на якога данеслі за жарт на закрытым мерапрыемстве, расказаў, чым усё скончылася4

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся62

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў9

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый5

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю11

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць