Грамадства

У якіх беларускіх банкаматах можна зняць грошы з замежнай карты і колькі гэта каштуе

Бывае сітуацыя, калі беларусы жывуць або працуюць за мяжой, а прыязджаючы дадому, не заўсёды могуць разлічыцца сваёй карткай або зняць з яе наяўныя. З такой жа праблемай сутыкаюцца і турысты. Office Life высветліў, у банкаматах якіх банкаў можна свабодна здымаць грошы з замежных картак, якія па іх дзейнічаюць ліміты і памеры камісій.

Далёка не ўсе банкі ў краіне працуюць з замежным «пластыкам». Калі казаць пра банкаматы, то толькі ва прыладах Альфа Банка, Беларусбанка, Белгазпрамбанка, БНБ-Банка, БСБ Банка, МТБанка, Paritetbank, Прыёрбанка і Банка «Рашэнне» можна здымаць наяўныя з карт і Visa, і Mastercard, і МІР.

З усіх пералічаных больш за ўсё магчымасцей прапануе Белгазпрамбанк — ён яшчэ працуе з карткамі UnionPay. Беларусбанк таксама прымае UnionPay, але пры наяўнасці сістэмы МІР у банкаматах наяўныя па іх здымаць нельга.

У прыладах Белаграпрамбанка працуюць толькі карткі Mastercard і МІР, у Neo Bank — толькі Visa.

Астатнія банкі (акрамя Статусбанка і Цэптар Банка) прымаюць у сваіх прыладах з замежнага «пластыку» толькі МІР. Звяртаем увагу, што ў Статусбанка няма банкаматаў, Цэптар Банк працуе толькі з беларускімі карткамі.

Амаль усюды ліміт на зняцце — максімум 2100 рублёў

Амаль ва ўсіх банкаматах устаноўлены ліміты на зняцце з карт банкаў-нерэзідэнтаў. Максімальную суму для зняцця (2100 рублёў) прапануюць Белінвестбанк, Банк ВТБ, Paritetbank і Тэхнабанк. Мінімальны ліміт — у Банку БелВЭБ — 980 рублёў у месяц. А вось у БНБ-Банку лімітаў няма.

Аднак трэба мець на ўвазе, што банк — эмітэнт «пластыку» можа ўсталёўваць свае асабістыя ліміты і камісіі, якія будуць спаганяцца разам з узнагароджаннем беларускага банка.

Калі неабходна зняць больш за 2100 рублёў у месяц, можна звярнуцца ў касу банка, які праводзіць аперацыі з замежнымі карткамі (падрабязней — у табліцы), але ўсюды будзе спісвацца ўзнагароджанне (акрамя Банка БелВЭБ) і спатрэбіцца пашпарт.

У якіх банках можна зняць грошы з замежнай карткі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць20

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік дэбютуе ў прафесійным боксе

«Бабуля таксама гнала». Беларус пераехаў у Польшчу і працягнуў займацца самагонаварэннем, хоць гэта забаронена4

«Я адчуваю сябе дурнем». Ілан Маск пашкадаваў пра грошы, што аддаў на падтрымку рэспубліканцаў13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай2

Лаўрова спыталі, ці ўдаліся перамовы Пуціна з Трампам і Сі. Адказ быў няўцямным ВІДЭА1

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць20

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць