Грамадства11

Мінчук знайшоў на вуліцы 100‑даляравую купюру. Яна была фальшывай

Жыхар Мінска спрабаваў абмяняць падробленую купюру на 100 далараў, якую знайшоў на вуліцы. Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, мужчына прыйшоў у аддзяленне аднаго з банкаў сталіцы, каб абмяняць банкноту. Касірка засумнявалася ў яе сапраўднасці і паведаміла ў міліцыю.

Падробленая купюра

Мінчанін растлумачыў сілавікам, што знайшоў грошы на вуліцы і трымаў іх у кашальку «на чорны дзень», не падазраючы, што купюра можа быць падробкай.

Купюру накіравалі на экспертызу ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, дзе вызначылі, што яна не з'яўляецца сапраўднай. Эксперт адзначыў адсутнасць рэгламентаваных элементаў абароны, іншы спосаб друку, іншую каляровую гаму, адсутнасць серыйных нумароў, літарна-лічбавага індэкса банка і тэксту на аверсе. Гэта сведчыць, што купюра была вырабленая не прадпрыемствам афіцыйнага друку.

Сапраўдная купюра

Паводле факту здарэння Заводскім раённым аддзелам Следчага камітэта Мінска распачатая крымінальная справа.

Каментары1

  • Пора к окулисту
    20.12.2025
    А он настоящую сотку хоть видел,нет?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай2

Лаўрова спыталі, ці ўдаліся перамовы Пуціна з Трампам і Сі. Адказ быў няўцямным ВІДЭА1

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць