Вайна

«Самы інтэнсіўны дзень удараў». Пентагон анансаваў маштабную атаку па аб’ектах у Іране

Аўторак, 10 сакавіка, стане «самым інтэнсіўным днём удараў унутры Ірана» з пачатку аперацыі, заявіў падчас брыфінгу ў Пентагоне Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Заява прагучала на фоне паведамленняў аб тым, што іранскі бок за апошнія суткі выпусціў найменшую колькасць ракет з моманту пачатку актыўных баявых дзеянняў. На думку амерыканскага камандавання, гэта можа сведчыць аб зніжэнні баявога патэнцыялу Тэгерана пасля папярэдніх хваляў нападаў.

Старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Дэн Кейн дадаў, што амерыканскія вайскоўцы ўступілі ў 11‑ы дзень маштабнай аперацыі супраць Ірана. Удары наносяцца сумеснымі сіламі ЗША і Ізраіля ў адказ на іранскую агрэсію ў рэгіёне. Асноўнымі цэлямі з’яўляюцца заводы па вытворчасці беспілотнікаў і ракет, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, а таксама камандныя пункты Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць