Свет22

Трамп расказаў, што будзе, калі Іран адмовіцца ад правільнага пагаднення з ЗША

Ён дадаў, што іранскім уладам спатрэбіцца 20 гадоў на аднаўленне краіны, нават калі аперацыя ЗША і Ізраіля завершыцца проста зараз.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Ірану давядзецца заключыць з ЗША «правільную здзелку», у адваротным выпадку Вашынгтон вельмі лёгка атрымае перамогу. Пра гэта заявіў амерыканскі прэзідэнт у размове з радыёвядучым Х'ю Х'юітам.

«Так ці інакш, мы пераможам. Альбо мы заключым выгадную здзелку, альбо атрымаем вельмі лёгкую перамогу з ваеннага пункту гледжання», — сказаў Трамп.

Ён дадаў, што іранскім уладам спатрэбіцца 20 гадоў на аднаўленне краіны, нават калі аперацыя ЗША і Ізраіля завершыцца проста зараз. І нават у такім выпадку Іран ужо ніколі не будзе ранейшым, адзначыў рэспубліканец.

«І ў іх скончыліся месцы для захоўвання [нафты]. Кажуць, што праз два тыдні ў іх адбудзецца натуральны выбух нафты, пасля якога ім будзе практычна немагчыма аднавіцца.

Ведаеце, іх нафта… калі перакрываеш нафту пад зямлёй — і механічную частку таксама, але менавіта пад зямлёй — яна мае тэндэнцыю амаль у 100% выпадкаў літаральна выбухаць і проста знішчаць усё вакол. І вы больш ніколі не зможаце здабываць гэтую нафту», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Пасля гэтага, паводле яго слоў, ёсць магчымасць вярнуць не больш за 30—40% ранейшых аб’ёмаў рэсурсу, але «ўжо ніколі не будзе так, як цяпер». Калі такое адбываецца, гэта наносіць велізарную шкоду нафтавай сістэме краіны.

Трамп раней адхіліў прапанову Ірана аб заключэнні трохэтапнага мірнага пагаднення. Прэзідэнт ЗША назваў яго «непрымальным».

Каментары2

  • Indrid Cold
    05.05.2026
    TL;DR - нічога не будзе
  • Ну-ну
    05.05.2026
    Indrid Cold, чаму ж нічога? А чарговыя посты ў Threads КАПСАМ пра тое, што яны ўжо МЁРТВЫЯ і адмовіліся ад ЗЬДЗЕЛКІ ВЕКУ? :D :D

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку15

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетам «Пэтрыёт» нестае спецыяльнай віскозы: нечаканы дэфіцыт на сусветным рынку1

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?3

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС23

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку15

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць