Свет22

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну

У некалькіх рэгіёнах Расіі на фоне дэфіцыту бензіну ўведзены новыя абмежаванні на яго продаж. З 9 ліпеня ў Астраханскай, Ніжагародскай абласцях і Мардовіі паліва адпускаюць па схеме «цотны-няцотны»: у цотныя дні месяца запраўляюцца аўтамабілі з цотнай апошняй лічбай нумарнога знака, у няцотныя — з няцотнай, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Фота ілюстрацыйнае

Падобныя меры таксама плануюць увесці ў Пскоўскай, Ліпецкай і іншых абласцях.

Улады тлумачаць гэта неабходнасцю зменшыць чэргі на аўтазапраўках і больш раўнамерна размеркаваць дэфіцытнае паліва. У некаторых рэгіёнах дадаткова ўстаноўленыя ліміты на запраўку, а продаж бензіну ў каністры забаронены.

У Ніжагародскай вобласці таксама плануюць выпрабаваць сістэму продажу бензіну па QR-кодах. Мяркуецца, што яна дазволіць гарантаваць кожнаму аўтаўладальніку магчымасць атрымаць пэўны аб'ём паліва ў вызначаны час на канкрэтнай запраўцы. Раней такую сістэму ўжо ўвялі ў Чыце і акупаваным Севастопалі.

Як сцвярджаюць расійскія ўлады, дэфіцыт бензіну звязаны з перабоямі ў працы нафтаперапрацоўчых заводаў, сезонным ростам попыту і ажыятажам сярод спажыўцоў. Шэраг рэгіёнаў ужо ўвёў рэжым павышанай гатоўнасці, а ў акупаваным Крыме абвешчана надзвычайная сітуацыя.

На фоне гэтага крызісу Казахстан узмацніў кантроль на мяжы, каб прадухіліць незаконны вываз паліва ў Расію. Паводле інфармацыі казахстанскіх сілавікоў, з пачатку года былі затрыманыя сотні аўтамабіляў з дадатковымі паліўнымі бакамі, прызначанымі для кантрабанды бензіну.

Каментары2

  • 453543
    09.07.2026
    Час і нашым уладам узяць прыклад з Казахстана. Бо дастаткова будзе першага штуршка (у выглядзе аб'явы на некалькіх запраўках: бензін часова адсутнічае), каб тут, у нас, пачаўся бензінавы ажыятаж. Астанавіць бензінаваю паніку, з улікам таго, што такія ажыятажы ў нас ўжо былі неаднаразова, будзе цяжка.
  • bosed
    09.07.2026
    Начинайте с ватной рожи, ежели с фингалом, то уже был на заправке
    и бензин не полагаецца, ежели ещё не покоцали, то можно и налить :D

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля19

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля19

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць