Кіно11

Матацыкл Бэтмена прадаюць на аўкцыёне за $1,2 мільёна

Яго паказвалі ў фільмах «Цёмны рыцар» і «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды».

Фота: аўкцыённы дом Propstore

Матацыкл Бэтмена, вядомы як Бэтпод, выстаўляюць на аўкцыён кінаатрыбутыкі з пачатковай ацэнкай кошту да $1,2 мільёна.

Транспартны сродак выкарыстоўваўся ў фільмах Крыстафера Нолана «Цёмны рыцар» (2008) і «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды» (2012), у якіх галоўную ролю выканаў Крысціян Бэйл, паведамляе CNN.

Матацыкл прадаецца аўкцыённым домам Propstore.

Транспартны сродак быў распрацаваны самім Ноланам у супрацоўніцтве з мастаком-пастаноўшчыкам Нэйтанам Краўлі. Крысу Корбалу, лаўрэату прэміі «Оскар» за візуальныя эфекты, затым была даручана задача ўвасобіць яго ў жыццё.

У матацыкле — рухавік Honda аб'ёмам 750 куб. см і 31‑цалевыя шыны.

Матацыкл — адзін з шасці зробленых экзэмпляраў, але гэта адзіны, які быў афіцыйна выпушчаны студыяй Warner Bros. Studios.

Анлайн-таргі адкрыліся ў чацвер і завершацца 4 снежня на жывым аўкцыёне ў Лондане.

Бэтпод прадаецца разам з сотнямі іншых прадметаў кінарэквізіту, у тым ліку з двума касцюмамі Бэтмена — адзін з іх Бэйл насіў у фільме «Бэтмен: Пачатак» 2005 года, а ў другім на 10 гадоў раней здымаўся Вэл Кілмер у фільме «Бэтмен назаўжды».

Каментары1

  • Крынж
    08.11.2026
    А шкарпэткі Крынжа яны не хочуць купіць?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва64

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць