Грамадства55

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся

У Гомелі судзілі маладую пару, якая займалася распаўсюджваннем наркотыкаў праз закладкі. У клетцы падчас суда хлопец і дзяўчына трымаліся за рукі і ўсміхаліся, а іх бацькі і блізкія плакалі. Гэтай гісторыяй са сваёй практыкі падзяліўся начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС аблвыканкама Андрэй Насытка.

Здымак ілюстрацыйны

Па словах сілавіка, аднойчы міліцыянерам давялося затрымаць дзяўчыну і хлопца ва ўзросце адпаведна 16 і 17 гадоў. Юнак першым уладкаваўся працаваць у інтэрнэт-краму, якая гандлявала наркотыкамі, а потым прыцягнуў да гэтай справы і сваю дзяўчыну. Абаіх затрымалі ў адным з раёнаў Гомеля.

У дзяўчыны была сумка з закладкамі. Пасля затрымання яна цалкам разгубілася, сціснула ў кулаку скрутак і яшчэ доўга не расціскала пальцаў, хаця магла проста выкінуць пакуначак на вуліцу, як часта робяць у падобных сітуацыях, успамінае міліцыянер.

Высветлілася, што падлеткі да апошняга верылі абяцанням сваіх «працадаўцаў», што ўсё абыдзецца і іх ніхто не зловіць. На судзе маладая пара стаяла ў клетцы, трымаючыся за рукі і ўсміхаючыся, тады як іх бацькі і блізкія плакалі.

Якія тэрміны пакарання атрымалі маладыя людзі, не паведамляецца. Аднак звычайна за такія злачынствы ў Беларусі прызначаюць вельмі вялікія тэрміны.

Каментары5

  • Карфаген
    10.11.2026
    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Ян
    10.11.2026
    Тмя, ну так яно і ёсць. І хутчэй за ўсё гэта "крама" была ментамі і створана. Бо іншага тлумачэння німа, чаму іх усіх праз месяц пакуюць.
  • Должен быть разрушен
    10.11.2026
    Карфаген, приносящий в жертву чудовищу подростков.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць