Навука і тэхналогіі5151

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой

Забарона распаўсюджваецца і на кампаніі, якія знаходзяцца пад кантролем фізічных або юрыдычных асоб з Беларусі, нават калі такая кампанія зарэгістраваная ў дазволенай для карыстання Claude краіне.

Кампанія Anthropic удакладніла абмежаванні доступу да Claude: супрацоўнікі кампаній, зарэгістраваных у Беларусі або са штаб-кватэрай тут, з 12 лістапада не могуць выкарыстоўваць сэрвіс для працы незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца.

Гэта вынікае з абноўленых правілаў Anthropic. Беларусь не ўваходзіць у спіс краін, дзе Anthropic дазваляе доступ да сваіх прадуктаў. Таму, напрыклад, распрацоўшчык, які жыве ў Польшчы ці Літве, але працуе на зарэгістраваную ў Беларусі кампанію, не можа карыстацца Claude ў межах гэтай працы.

Абмежаванні закранаюць і кампаніі, што знаходзяцца ў дазволеных краінах, калі яны наўпрост або ўскосна пераважна належаць асобам ці арганізацыям з Беларусі ды іншых рэгіёнаў, якіх Anthropic не падтрымлівае, або кантралююцца імі.

Правілы распаўсюджваюцца на Claude.ai, Claude Code, Cowork, API і мадэлі Claude праз воблачныя платформы ды аўтарызаваных пасярэднікаў. Як будуць правяраць сувязі карыстальнікаў з такімі кампаніямі, Anthropic не ўдакладняе.

Каментары51

  • Indrid Cold
    12.11.2026
    Канец ПВТ, маржы не будзе калі вывозіць фірмы за мяжу. А мы абавязкова раскажам Anthropic аб усіх фірмах, якія маюць офіс у Еўропе, але падаткі плацяць у Беларусі і маюць беларускіх распрацоўшчыкаў.
  • Лайдак
    12.11.2026
    Беларусаў зноў дыскрымінуюць, як смешна хахаха! Пазітыўныя рэакцыі да навіны напэўна ставяць расейцы? Больш ніяк не магу гэта растлумачыць
  • Крэйзі 8
    12.11.2026
    аматарам санкцый для звычайных беларусаў, санкцыйны ціск будзе толькі пашырацца, калі “простым беларусам” гэта не падабаецца - трэба разбірацца з лукой і ягонымі гаманцамі, якія гэты рэжым падтрамліваюць.

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю39

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін заклікаў украінцаў пераходзіць «на правільны бок гісторыі»11

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

«Белтэлекам» зноў аб'явіў пра павышэнне сваіх тарыфаў

Пад Барысавам упалявалі першую ў гэтым сезоне рысь2

Аналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі6

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%1

У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня4

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю39

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць