Свет

Таццяна Кім перастала быць гендырэктаркай Wildberries

Нядаўна ЕС абвясціў пра ўвядзенне санкцый супраць расійскай бізнэсвумен.

Таццяна Кім. Фота з яе сацсетак

Таццяна Кім перастала быць гендырэктаркай Wildberries. Гэта вынікае з расійскага Адзінага дзяржаўнага рэестру юрасоб.

Гэтую пасаду з 19 лістапада заняў Аляксей Кулікоў. 

Таццяна Кім працягне займацца стратэгічным развіццём групы RWB (Wildberries уваходзіць туды з 2024 года). Змена гендырэктара «Вайлдберыз» не ўплывае на аперацыйную дзейнасць кампаніі, заявілі ў прэс-службе RWB.

Кулікоў былы супрацоўнік расійскага МУС. Як высветлілі ВЧК-ОГПУ і Rucriminal.info, Кулікоў раней працаваў у адным з упраўленняў унутраных сіл Масквы, а потым уся яго дзейнасць была звязаная са структурамі «Рус Аўтдор» братоў Роберта і Левана Мірзаянаў, дзе ён адказваў за бяспеку. У 2024 годзе Кулікоў быў прызначаны адначасова намеснікам начальніка дэпартамента карпаратыўнай бяспекі «Вайлдберыз», на аналагічную пасаду ў RWB і гендырэктарам «ВБ Інжынірынг». 

ЕС раней паведаміў аб увядзенні санкцый супраць Кім. Яе кампанія, як напісана ў дакуменце праекта, «працуе як сетка забеспячэння расійскіх вайскоўцаў, спрыяючы продажу тавараў вайсковага і падвойнага прызначэння».

Таксама ў абгрунтаванні згадваецца стратэгічнае партнёрства кампаніі з дзяржаўным расійскім банкам ВТБ, які ўжо знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

Пуцін заклікаў украінцаў пераходзіць «на правільны бок гісторыі»11

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

«Белтэлекам» зноў аб'явіў пра павышэнне сваіх тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць