Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1414

…І тады Крэмль проста размажа па сценцы

Мінскі раунд высвятлення стасункаў між заклятымі хаўруснікамі яскрава праілюстраваў, нашто Лукашэнку спатрэбілася Еўропа. Разам з тым, цяперашняя эканамічная палітыка працягвае заганяць краіну ў пастку.

Візіт Пуціна 28 траўня і потым, назаўтра, нарада ў Лукашэнкі высвецілі некалькі рэчаў. Зараз, калі трохі ўлегліся жарсці вакол эпатажных заяў віцэ-прэм’ера Кудрына, што стаў галоўным ньюсмейкерам у дзень прылёту маскоўскай каманды, варта падкрэсліць некалькі высноў.

Па-першае, афіцыйны кіраўнік упершыню так выразна, адкрытым тэкстам прызнаў, што незалежнасць краіны ў небяспецы. І пагроза ідзе самі ведаеце адкуль.

«Гульня распачата не на жарт, майце на ўвазе. Выстаім — будзе дзяржава. Не выстаім — зламаюць і бясплатна ў кішэнь пакладуць, будзем бегаць потым ды паглядаць налева і направа, каб нам кавалак хлеба са стала кінулі». Ясней не скажаш.

Між тым ужо некалькі гадоў гучаў рэфрэн, што Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава. Або гэта было моцнай гіпербалай, або зараз Масква адкінула ўсе цырымоніі і ўзяла за гарляк чыста канкрэтна. А можа, і тое, і другое.

Ва ўсякім разе, ёсць моцныя падставы меркаваць, што

за кулісамі «саюзнага саўміну» ішла душылаўка ў пытаннях беларускіх актываў, а таксама — каб прызналі Абхазію ды Паўднёвую Асецію.

Гэта прарвалася назаўтра ў эмацыйных пасажах Лукашэнкі. «Няўжо вы не разумееце, што ўжо не першы раз ствараецца сітуацыя, калі нас хочуць узяць голенькімі і голымі рукамі, бясплатна?» — рытарычна спытаўся афіцыйны кіраўнік у атачэння. Што ж да прызнання каўказскіх рэспублік, то ён раздражнёна заўважыў: «Гэта, у рэшце рэшт, не расійскае пытанне». Ды і газета прэзідэнцкай адміністрацыі, каментуючы Кудрына, зазначае: «…Найхутчэй што міністр паставіў эканамічныя ўзаемадачыненні ў прамую залежнасць ад экстраннага прызнання Мінскам дзяржаўнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі».

Па-другое, мінскі раунд высвятлення стасункаў між заклятымі хаўруснікамі яскрава праілюстраваў, нашто Лукашэнку спатрэбілася Еўропа. Пры ўсёй ягонай нелюбові да каштоўнаснага набору дэмакратый Старога свету.

Нармалізацыя дачыненняў з Еўропай — паратунак ад маскоўскага ціску. Іначай Крэмль проста размажа па сценцы.

І гэта — падстава задумацца тым, каму здаецца, што зараз Еўропа мусіць аднавіць мур блакады, каб дапамагчы зваліць дыктатуру. Трэба выразна бачыць, дзе канчаецца рэжым і дзе пачынаецца краіна. Краіна, якую мы можам страціць.

Не варта паліць хату, каб падсмажыць яечню.

Трэцяя выснова (тут нават не трэба быць Багданкевічам): беларускія фінансы сапраўды вось-вось могуць заспяваць рамансы. Рубель ледзьве ліпіць. Таму пасажы расійскага віцэ-прэм'ера і міністра фінансаў пра хуткую неплатаздольнасць Беларусі выклікалі такі гнеў. «Арыя госця» стала ўдарам пад дыхаўку. Народ жа адразу ламануўся ў абменнікі…

Цяпер тутэйшыя дзяржаўныя СМІ чыхвосцяць як Кудрына ў амплуа Касандры, так і, канечне ж, апазіцыю, каторая нібыта скача ад радасці ў прадчуванні дэфолту Бацькаўшчыны. Маўляў, якія ж вы патрыёты! Кранае, што ментарамі незалежніцтва становяцца тыя, хто не так даўно заклікаў зліцца з Расіяй ў экстазе «братняй інтэграцыі».

Канечне, добра, што там нарэшце дапялі: імперская пагроза — не «трызненне БНФ». Але тады якога ражна працягваеце малаціць у сваіх друкаваных органах развароты на тэму «саюзнага будаўніцтва»? Што будуеце? Маўзалей для беларускай незалежнасці?

Фальшывыя словы, як і раней, мутнай плынню льюцца з высокіх трыбун і рэфрэнам гучаць з уладных рупараў. Беларусь будзе пад пагрозай як мінімум пакуль не скончыцца эпоха Вялікай Хлусні.

Гэта не проста метафары. Так, хлусня ў выглядзе нагонкі ВУП любым коштам — праклён савецкай планавай гаспадаркі — проста руйнуе зараз айчынную эканоміку. Сістэма працягвае тупа заганяць сама сябе ў пастку.

Эканаміст Алена Ракава па выніках візіту маскоўскай каманды зазначае: «Цяжка сказаць, чаго ў расійскай пазіцыі болей — грубага шантажу ці тонкага разліку. Аднак, праводзячы цяперашнюю эканамічную палітыку, то бок не спыняючы прадпрыемствы, не скарачаючы бюджэт, бясконца пазычаючы грошы, адсоўваючы балючыя рэформы, урад робіць ўсё дзеля паскарэння страты Беларуссю сваёй эканамічнай самастойнасці».

Што тады застанецца ад самастойнасці палітычнай, вожыку зразумела.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м61

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?43

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

«На 90% падтрымалі настаўнікі, а аднакласнікі не ацанілі». Дзяўчына расказала, як перайшла на беларускую мову20

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза4

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?2

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць