Выданне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі зборніка «Epitaphium: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага» стала вынікам праведзенага паўтара года таму тэматычнага навуковага круглага стала, паведамляецца на старонцы архіва ў фэйсбуку.

«…У гэтым зборніку праблема пастаўлена комплексна — разглядаюцца пахавальныя традыцыі і практыкі прадстаўнікоў розных народаў, канфесій і сацыяльных слаёў у розныя перыяды гісторыі Беларусі — Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і нават міжваеннай польскай дзяржавы. Менавіта гэта і робіць зборнік унікальным выданнем у Беларусі», — лічаць укладальнікі выдання Дзяніс Лісейчыкаў і Сяргей Грунтоў.
Набыць кнігу можна ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72.
-
Выйшла кніга пра прапаганду ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны
-
Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова
-
Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?
Каментары