Заўтра, 6 мая, аўтар праекта «Вялікае княства Сула» Андрэй Запольскі перадасць парку «Сула» ў Стаўбцоўскім раёне бясцэнны артэфакт — кнігу Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі», набытую ў Лондане на аўкцыёне Sotheby’s.

У Беларусі дагэтуль была толькі адна такая кніга — у Нацыянальнай бібліятэцы, а зараз другая будзе ў «Вялікім княстве Сула».
Усіх ахвотных далучыцца да гістарычнай падзеі «Вялікае княства Сула» запрашае ў свой парк 6 мая ў 14:00 у будынак калегіума.
Казімір Семяновіч — вайсковы інжынер і генерал Рэчы Паспалітай. Ён першым апісаў і абгрунтаваў ідэю шматступеньчатай ракеты.
-
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
-
Выдалі працы Генадзя Цыхуна
-
«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў
Каментары
але 2 раз ехаць туды не хочацца... надта штучна ўсё... прабачце