Эканоміка55

Адкрылася першая крама з сеткі, якую прэзентуюць як аналаг польскай «Жабкі»

Першая крама сеткі «Вожык» адкрылася ў Гродне на вуліцы Курчатава, 22. Неўзабаве такія абяцаюць адкрыць і ў іншых гарадах Беларусі. 

Як паведамляе агенцтва «Цэнтр жылля», гэтыя крамы задуманыя як аналагі польскай сеткі Żabka. То-бок іх прынцып — невялікія крамкі з самымі патрэбнымі таварамі побач з домам.

Пераважна ў «Вожыках» будуць прадавацца харчовыя тавары: стравы хуткага прыгатавання, кансервы, чай, кава, малочныя і мясныя прадукты, стравы для грылю, снэкі, напоі, выпечка, прысмакі і інш. Таксама тут можна будзе выпіць кавы, перакусіць, аплаціць рахункі, падзарадзіць тэлефон, купіць латарэйны білет.

Што да цэн, то сцвярджаецца, што яны «цалкам даступныя». Абяцаюць, што ў гэтых крамах можна будзе знайсці тавары са зніжкай ад мінус 10% да мінус 45% і па фіксаванай цане.

Новая сетка належыць кампаніі «Юністар груп», якая таксама валодае сеткай «Сем пятніц» і «Unistore опт&розніца».

Плануецца, што «Вожыкі» неўзабаве з'явяцца ў Мінску і Віцебску, а пасля і ва ўсіх абласных гарадах і райцэнтрах.

Як выглядае з апублікаваных фота, у брэндаванні новая крама аддае перавагу беларускай мове.

Каментары5

  • Пупс
    16.06.2023
     што кава будзе такая, як у Жабцы?
    есць жа Хіты невялікія магазіны....
    Навошта банкрутаваць дробных прадпрымальнікаў, новай сеткай.

  • жабка
    16.06.2023
    Беларуска нацыянальна сець "Жабрак"
  • mikola
    17.06.2023
    Nesta NICOZA ni ceshyc voka...Kali b bez lukasenki ZABKA....Vozyk....Geta Klas !

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць