Вайна55

Камандзір карабля Чарнаморскага флоту загінуў. Пацвярджаецца інфармацыя ГУР пра атаку па дэсантных катарах у Крыме

Старшы мічман ВМФ Расіі Дзяніс Нікіцін, які камандаваў адным з караблёў ЧФ, загінуў «ратуючы свой карабель ад траплення дрона». 

Інфармацыю пра гэта паведаміў сайт Чарнаморскай казацкай акругі, але пазней інфармацыю выдаліў, пакінуўшы толькі тое, што прайшло развітанне з Нікіціным.

«Ратуючы свой карабель ад траплення дрона, старшы мічман па-геройску загінуў», — гаворыцца на сайце.

Нікіцін камандаваў дэсантным катарам праекта 11770 «Серна», пра атаку на які 10 лістапада паведаміла ГУР Украіны.

10 лістапада ГУР Украіны паведаміла пра паражэнне двух дэсантных караблёў Чарнаморскага флоту РФ у Крыме. ГУР напісала, што яны «пайшлі на дно». Таксама там заявілі, што на караблях знаходзіўся экіпаж і была загружаная браняваная тэхніка, у тым ліку БТР-82.

Каментары5

  • mikola
    23.11.2023
    Spaczuvaiu. Jakija ludzi ginuc !
  • Андрусь
    23.11.2023
    Здароўя пагібшым! 
    Слава Україні!
  • Навука іншым
    23.11.2023
    mikola, гэта акупант. Нечага было лезці ў чужую краіну забіваць людзей. А калі прыйшоў, то атрымаў тое, што і пасеяў.

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць