Грамадства1010

Сям’я тыдзень праходзіла святочны квэст ад Мінгарвыканкама. Падарунак вас здзівіць

Сталічныя чыноўнікі вырашылі пакрэатывіць ды зрабілі святочны квэст «Разам з Мінскам у 2024 год». Удзельнікам прапаноўвалася наведаць 21 лакацыю ў Мінску — гэта былі і гандлёвыя аб'екты, і прадпрыемствы, і забаўляльныя пляцоўкі. 

Для таго, каб атрымаць прыз каля Палаца спорту (там быў фініш), трэба было адзначыцца хаця б на дзесяці пунктах. Блогерка пад нікам polinka.drozd разам з сям’ёй тыдзень праходзіла гэты квэст і дзялілася ўражаннямі ў тыктоку. А потым пахвалілася падарункамі, якія атрымала.

Сюрпрыз чакаў дзяўчыну ўжо на першай лакацыі — сям’я паехала ў домік Дзеда Мароза ў парк Горкага. Высветлілася, што проста так зайсці да казачных персанажаў немагчыма — патрэбна атрымаць дазвол у адміністрацыі парку. Там жа ставілі штамп у флаер (пацвярджэнне, што людзі былі на лакацыі). Беларускія чыноўнікі ўмеюць зрабіць квэст у квэсце!

@polinka.drozd #минск #обзор #квест #реки ♬ оригинальный звук - Drozd Polina

У адміністрацыі дзяўчыне стварылі «святочны настрой» па-беларуску: там ёй прачыталі лекцыю, што трэба было запісацца да Дзеда Мароза (а гэта платная паслуга).

У выніку сям'і ўсё ж дазволілі зрабіць адзін фотаздымак з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Другой лакацыяй стаў гандлёвы цэнтр «Сталіца». Таксама сям'я наведала Lidbeer Dvor, Музей гарадскога пасажырскага транспарту, кавярню «Камунаркі», Музей гадзіннікавай справы Беларусі, назіральную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі, фудмол «Канкорс», гандлёвы цэнтр «Галерэя».

@polinka.drozd #минск #квест #обзор #мойминск #вместесминском2024 ♬ оригинальный звук - Drozd Polina

Апошняй, дзясятай лакацыяй стаў святочны кірмаш каля Палаца спорту. Там блогерка атрымала падарункі для ўсіх — ім уручылі падушкі з фразамі Лукашэнкі «Любімую не аддаюць», «Распранайся і працуй». 

— Галоўны прыз мы атрымалі — гэта тыдзень яркіх эмоцый усёй сям’ёй, — адзначыла блогерка. — Дзве падушкі паселяцца на канапе, я ўжо замовіла навалочкі для іх. А яшчэ дзве з правакацыйнымі надпісамі «Распранайся і працуй» паселяцца ў нас у спальні.

Каментары10

  • Чуча
    02.01.2024
    Какой трэш! куда все катится?
  • Абармот
    03.01.2024
    Калі б зараз пачалі вешаць людзей на плошчы, то ўсё роўна знайшліся б тыя, хто па квэстах Мінгарвыканкама бегае - думалі б потым, куды падушачкі прыстроіць
  • .
    03.01.2024
    Навалачкі гэта ж здрада, схаваць сакральныя надпісы, цытаты ад галоўнага гаварыцеля ротам.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць