Грамадства

Буйны перавозчык расказаў, што з аўтобусамі ў ЕС пасля закрыцця «Катлоўкі» і «Прывалкі»

1 сакавіка Літва закрыла на мяжы з Беларуссю пункты пропуску «Лаварышкі» («Катлоўка») і «Райгарад» («Прывалка»). Як праз два тыдні гэта адбілася на аўтобусах і цэнах на квіткі, прадстаўнікі сэрвісу «Атлас» расказалі Office Life.

Пустая Прывалка. Фота: Яндэкс-карты

Рэйсаў стала менш, а некаторыя маршруты змяніліся, кажуць у кампаніі. Напрыклад, з Гродна ў Польшчу аўтобусы зараз едуць толькі праз пункт пропуску «Брэст» («Тэрэспаль»). Пры гэтым большасць рэйсаў ідуць у Варшаву, а прамых аўтобусаў з Гродна ў Беласток стала менш.

У кампаніі адзначылі, што кошт квіткоў з Гродна вырас толькі да Беластока — дадаўшы 20 рублёў.

Паездкі з Мінска ў Варшаву падаражэлі з мінімальных 105 рублёў да 130 рублёў, а ў Вільню — плюс 20%, цяпер яны каштуюць ад 100 рублёў.

У кампаніі таксама адзначылі, што чэргі сапраўды выраслі. Так, у святочныя дні чаканне на мяжы можа заняць да сутак. Асабліва складана на польскім напрамку, дзе перавозчыкі здымаюць або дадаюць рэйсы ў залежнасці ад сітуацыі на мяжы.

У той жа час прамых рэйсаў з Беларусі ў Польшчу праз Літву цяпер няма, удакладнілі ў кампаніі «Атлас». Але многія пасажыры ўсё роўна едуць да Вільні ці іншых літоўскіх гарадоў, а там перасаджваюцца на аўтобус у Варшаву, Беласток або па іншых напрамках. Так яны разлічваюць выйграць час за кошт меншай чаргі і больш хуткага праходжання мяжы.

Каментары

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць