Грамадства1212

ГУБАЗіК вырашыў стварыць фэйкавыя скрыншоты перапісак, але пракалоўся на фактуры

Імаверна, сілавікі не палічылі патрэбным праверыць факты.

Скрын сюжэта АНТ з перапіскамі

Днямі канал брэсцкага ГУБАЗіКа апублікаваў скрыншоты перапіскі Віталя Чопіка з «экстрэмісцкім фарміраваннем Вясна».

Віталь Чопік — актывіст з Брэста, якога вінавацяць у тым, што ён хадзіў на суды і перадаваў з іх інфармацыю праваабаронцам. Яго моцна збілі пры затрыманні, ён патрапіў у лякарню. А пасля на каналах ГУБАЗіКа з'явіліся відэа з ім і гэтыя скрыншоты.

Але ў нас узніклі сумневы — дзіўна, што ўся ягоная «перапіска» ўмясцілася ў адзін дыялог за адзін дзень. Таксама перапіска, якую прыпісваюць Чопіку, мусіла быць вельмі старой, што дзіўна для дасведчанага актывіста.

Мы звярнуліся па каментар да дзяўчыны, якой прыпісваюць гэтыя скрыншоты — актывісткі з Брэста Ганны Багдановіч. Яна запэўнівае, што гэтага дыялогу ніколі не было. Імаверна, губазікаўцы стварылі дыялог адмыслова для паказу па дзяржТБ.

Але мы звярнулі ўвагу яшчэ на тры акалічнасці. Першая — на скрыншотах не пазначаная дата, але па відэа выглядае так, што гэта адна перапіска. Гэта бачна па часе.

Спачатку гаворка ідзе пра суд над Радзівонам Качатковым. Гэта хлопец, якога затрымалі па вяртанні з Польшчы і асудзілі 21 лютага 2023 на два з паловай гады калоніі за «распальванне варожасці». Адзін з суразмоўцаў (па версіі губазікаўцаў — Віталь Чопік) кажа, што «пракурор запатрабаваў яму 2,5 года калоніі». 

Скрыншоты перапісак з каналаў ГУБАЗіК

У наступным сказе ён кажа, што «схадзіў на суд да Паліўкі, яму прысудзілі сем гадоў калоніі» — прозвішча Паліўка забылі замазаць у рэпартажы на АНТ. Але суд над жыхаром Лунінца Аляксандрам Паліўкам адбыўся толькі праз год, 4 сакавіка 2024-га. Такім чынам, гэтага не магло быць у адным дыялогу.

Скрыншот перапіскі з відэа АНТ

Другая дэталь — мы не адшукалі палітвязня з прозвішчам «Кавалевіч», якога судзілі б па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Але менавіта гэта прозвішча фігуруе ў перапісцы, якую апублікаваў канал АНТ. Яго няма ні ў раскладах судоў, ні ў спісах праваабаронцаў, якім нібыта перадаваў звесткі Чопік. Магчыма, Кавалевіча ўвогуле не існуе.

Трэцяя — у дыялогу «Аня Вясна Брэст» просіць «аўдыязапіс з суда». І «Чопік» скідвае яго ў фармаце.mp4 — гэта пашырэнне стандарту MPEG-4 для відэафайлаў. Захаваць у такім фармаце аўдыя ў штатным рэжыме немагчыма — для гэтага існуе пашырэнне.m4a.

Такім чынам, выглядае так, што скрыншоты фэйкавыя. І ні Віталь Чопік, ні Ганна Багдановіч, ні іншыя актывісты не маюць да іх аніякага дачынення.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Янка
    07.04.2024
    Галоўнай памылкай з'явілася адсутнасць натарыяльнага завярэння скрыншотаў
  • спец
    07.04.2024
    Наша Ніва, і зноў дзякуй за ўвагу да дэталяў і за прафесійную адпрацоўку навіны.
  • Параднік
    07.04.2024
    баблорулит у "невероятных" офіса Ціханоўскай і іншага палітсмецця. Лукашысты працуюць пад жахам, бо амаль на кожнага ёсць компраматэрыал.

    Трэба трымацца палка Каліноўскага і "Вольнай Беларусі" Зянона Пазьняка.
    Тады мы пераможам !

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку15

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетам «Пэтрыёт» нестае спецыяльнай віскозы: нечаканы дэфіцыт на сусветным рынку1

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?3

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС23

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку15

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць