Грамадства1414

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Канады Джасцінам Трудо

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо правёў перамовы са Святланай Ціханоўскай. Сустрэча адбылася ў офісе прэм'ера ў Атаве, паведамляе яе Офіс.

Святлана Ціханоўская і Джасцін Трудо. Фота: ОСЦ

Трудо выказаў падтрымку дэмакратычным сілам і грамадзянскай супольнасці Беларусі, цікавіўся лёсам палітвязняў, а таксама станам беларускіх медыя.

Святлана Ціханоўская распавяла пра працу дэмакратычных сілаў і заклікала Канаду да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам.

Падчас дыялогу закраналася пытанне ціску на рэжым Лукашэнкі і яго спроб зняць абмежаванні на гандаль калійнымі ўгнаеннямі — гэта істотная крыніца прыбытку рэжыму.

Беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу прэм’ера на вытворчасці зброі і яе кампанентаў на тэрыторыі Беларусі, таму што надалей гэтая зброя паступае расійскай арміі.

@nashanivanews Лупі падабайку, бо ўпершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі» #беларусь #политика #светланатихановская #тихановская #ціханоўская #беларускаямова #пабеларуску #жывебеларусь ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Ціханоўская папрасіла Трудо вынесці на парадак дня пытанне Беларусі падчас старшынства Канады ў G7, запрасіць дэмакратычныя сілы на саміт «‎Вялікай сямёркі»‎ у Канадзе, а таксама падтрымаць нашую краіну ў ААН і АБСЕ.

Гэта другая двухбаковая сустрэча ў Канадзе: мінулым разам Ціханоўская сустракалася з Трудо ў лістападзе 2022 года. 

Каментары14

  • ... а таксама падтрымаць нашую краіну ў ААН і АБСЕ.
    16.04.2024
    Ціханоўская просіць падтрымаць прадстаўнікоў лукашэнкі.
    Нічога дзіўнага.
    Лукашэнка даў Свеце 10 000$ перад ад'ездам у Вільню.
  • EMIL
    16.04.2024
    Туризм за счёт политических заключённых продолжается!
  • Жора
    16.04.2024
    Бяссэнсоўны грант-турызм. Няма моцы навесці парадак у Вільні-Летуве, нечага бадзяцца па канадах.

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС23

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць