Свет

Польскі суд дазволіў зняць імунітэт з уцекача ў Беларусь суддзі Шміта і выдаць ордар на ягоны арышт

Польская пракуратура накіравала ў суд заяву з просьбай зняць недатыкальнасць з суддзі Томаша Шміта і выдаць ордар на ягоны арышт. У пракуратуры ёсць доказы ўдзелу Шміта ў дзейнасці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча. 

Паводле звестак следства, суддзя падаў замежным спецслужбам звесткі, перадача якіх магла прычыніць шкоду нацыянальнай бяспецы, паведамляе пракуратура.

Пракуратура заяўляе, што Шміт удзельнічаў у гібрыднай вайне Расіі і Беларусі супраць Польшчы. Выступаючы ў прапагандысцкіх шоу на беларускіх і расійскіх каналах, ён спрабаваў справакаваць канфлікт Польшчы з Расіяй, падарваць міжнароднае становішча Польшчы і выклікаць унутраную напружанасць у краіне. Для ўзмацнення эфекту ад такіх дзеянняў Шміт актыўна выкарыстаў свой статус суддзі.

Дысцыплінарны суд Вышэйшага адміністрацыйнага суда задаволіў хадайніцтва пракурора і пагадзіўся прыцягнуць Томаша Шміта да крымінальнай адказнасці, а таксама арыштаваць яго. Суддзя страціць імунітэт, калі рашэнне ўступіць у сілу.

Суддзя Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шміт збег у Беларусь 6 мая. Ён даў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў, што мае намер папрасіць у Беларусі палітычнага прытулку.

Польскія спецслужбы мяркуюць, што Шміт некалькі гадоў кантактаваў з беларускай разведкай і расейскімі агентамі ў Польшчы. Па службе ён меў доступ да сакрэтнай і адчувальнай інфармацыі. Шміту на радзіме пагражае пажыццёвае зняволенне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе6

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай10

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе6

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць