Здарэнні11

У Баранавічах злодзей скраў зарадку ад электракара, але не зразумеў, што гэта

Зарадная прылада для электракара — даволі дарагая рэч.

Ілюстрацыйнае фота Getty Images

Аднак, злодзей у Баранавічах наўрад ці ведаў, колькі яна каштуе, бо мэта была здаць прыладу ў пункт прыёму другаснай сыравіны. Ды ён і сам не зразумеў, што скраў, піша ABW.by.

Верагодна, гэта першы выпадак крадзяжу зараднай прылады ў міліцэйскіх зводках. А спадабалася 53-гадоваму жыхару Баранавічаў зарадная прылада на кантэйнеры ў двары прыватнага дома ў Баранавічах. Калі ён праходзіў міма дома, вароты былі адкрыты, гаспадароў не назіралася, і, убачыўшы скручаны дрот, ён скраў яго. Здаў на метал, атрымаў грошы і патраціў.

Аднак 73-гадовы мясцовы жыхар, уладальнік электракара, ацаніў шкоду ў 6500 рублёў. Ён хацеў зарадзіць электракар, але не знайшоў «зарадку» на кантэйнеры. Зразумеў, што яго абакралі, і звярнуўся ў міліцыю.

Мясцовая міліцыя знайшла злодзея. Сваю віну ён прызнаў, распавёў, што не разумеў, што дрот, які ён скраў, з'яўляецца зараднай прыладай ад электрамабіля. У дачыненні да раней не судзімага 53-гадовага жыхара Баранавічаў распачатая крымінальная справа за крадзеж.

Каментары1

  • яшчэ адна праблема для экалогіі
    25.06.2024
    https://www.youtube.com/watch?v=zk7L65Qas9I - почему китайцы массово выкидывают электроскутеры?

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць