Здарэнні33

У Мінску на дзяўчыну, якая вярталася з пляжу, упала дрэва. Яна загінула

Акрамя таго, у Мінску і Мінскім раёне параненыя як мінімум 6 чалавек. Яны трапілі ў бальніцы.

Мінздароўя паведамляе, што ў выніку падзення дрэва на Цнянскім вадасховішчы пацярпелі і шпіталізаваныя двое. 

У Ждановічах ад падзення дрэва пацярпела дзіця. Яго шпіталізавалі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.

У цэнтры Мінска з-за падзення шкла ад парыву ветру каля завода «Гарызонт» пацярпелі 24-гадовы малады чалавек і падлетак. Яны шпіталізаваныя ў БХМД і 3-ю бальніцу.

Акрамя таго, у Мінску ад ветру ўпаў цагляны мур — на юнака. Той шпіталізаваны са спалучанымі траўмамі — ЧМТ сярэдняй ступені, закрытай траўмай грудной клеткі, траўмай жывата, пераломамі костак.

Каментары3

  • Iдзе бяда
    13.07.2024
    Дрэнныя знакi над Беларуссю. Полчышча варон, блох, якiя нападаюць на беларусаў i дзяўбуць у голавы да крывi, спякотная жара, раскаты грома нiбы выбухi ад вялiзарных ядзерных ракет, нiколi такiх гукаў не чуў за ўсё жыццё...
  • дочка Максима Дизайнера
    14.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Знакi бяды
    14.07.2024
    Iдзе бяда, i чамусьцi пастаянна плачучыя ранiцамi чайкi, хто-небудзь чуў калi раней каб у Белапусi ў гарадох плакалi ранiцамi чайкi???? Нiколi такога не было. Заўважай знакi!

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонія з 1 снежня закрывае мяжу з Расіяй4

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты5

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць